Месца выхаду: Львоў
Дата выхаду: 2006
Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
Катэгорыя: Гісторыя; Рэлігія
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка
Бадай у ні воднай краіне свету няма столькі "белых плямаў" у гісторыі, як у беларускай. Па сённяшні дзень абарона дысертацый, а таксама даследаванні маладых навукоўцаў строга кантралююцца адміністрацыямі вучэбных устаноў. Адной з "непрываблівых і зачыненых" тэмаў з'яўляецца Беларуская грэка-каталіцкая царква. У школьных падручніках існаванне беларускамоўнага асяродка ў царкве да гэтага часу амаль не ўзгадваецца. Асабліва гэта тычыцца перыяду, калі савецкая ўлада ўжо завлодала Беларуссю. Тым не менш цікавасць да гэтай тэмы не знікае. "Таямніцы беларускага грэка-каталіцкага экзархату" пад аўтарствам Горбіка Сяргея - чарговая праца на дадзеную тэматыку. Дзякуючы часу адкрываюцца новыя дакументы, крыніцы, якія ўсё больш расхіляюць занавесу таямніцы тых падзей, тых, якія ўсімі сіламі і сродкамі прабуюць схаваць і змаўчаць. Адметнасць працы даследчыка ў тым, што ён прапануе больш глыбока і аб'ектыўна паглядзець на моманты стварэння і функцыянавання беларускага грэка-каталіцкага экзархату ў 1939-1942 гг. (Н. Г.)
Беларускія аўтары: Горбік Сяргей
Каталёг: Kamunikat.org
Праца аб невядомых старонках арганізацыі і дзейнасьці Беларускага Грэка-Каталіцкага Экзархату ў 1939 – 1942 г.г. Для шырокага кола чытачоў. Аб гісторыі Беларускага грэка-каталіцкага экзархату 1939 – 1942 г.г. напісана досыць шмат, але, нягледзячы на пільную ўвагу дасьледчыкаў, застаюцца без адказу некаторыя пытаньні ў справе яго стварэньня і функцыянаваньня. Фактычна ўся інфармацыя зводзіцца да паўторваньня артыкула а. Льва Гарошка “Айц... Болей »
Сяргей Горбік, выводзячы пачатак беларускага катэхізму, сягае да дзейнасці Еўфрасінні Полацкай. Нягледзячы на тое, што сёння існуе даволі вялікая колькасць разнастайнай рэлігінай літаратуры, даследчыка цікавіць перадусім уласна беларуская. У сваёй працы "Гісторыя катэхізму на Беларусі" аўтар ставіць на мэце вылучыць і данесці да чытача багацце менавіта беларускай хрысціянскай літаратурнай спадчыны. Гісторык вылучае перыяды росквіту катэ... Болей »