Дашына Ярына

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Ярына Дашына.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Вялiкi канон звышгоднага айца нашага Андрэя Крыцкага, ерусалiмскага. Найсьвяцейшы Сафронi, патрыярх ерусалiмскi. Жыцьцё звышгоднай Мацi нашай Марыi Егiпецкай

Вялiкi канон звышгоднага айца нашага Андрэя Крыцкага, ерусалiмскага. Найсьвяцейшы Сафронi, патрыярх ерусалiмскi. Жыцьцё звышгоднай Мацi нашай Марыi Егiпецкай

Месца выхаду: Львоў

Дата выхаду: 2006

Перакладчык: Горбік Сяргей

Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Катэгорыя: Рэлігія

Copyright © 2006 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Перакладзена айцом дыяканам Сяржуком Горбiкам; Бiблiйныя тэксты пададзены згодна перакладу спадара Васiля Сёмухi; Дзеля служэньня ў Беларускiм Праваслаўным Абрадзе Дабраслаў; Госпад, працу нягоднага слугi Твайго Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка

Прапанаваныя тэксты вялікапостных службаў перакладзены з некалькіх крыніцаў: “Триодъ постная” (Вільня, 1609 г.); “Триодион си ест Трипеснец...” (Вільня, 1615 г.) і “Постная тріодь” (Кіеў, 1627 г.). Апошняя зьяўлялася спадкаемцам віленска-беларускіх выданьняў пачатку XVII ст. Таксама выкарыстана праца Ўл. Кавашына “Асаблівасьці вялікапостных службаў XVII – XVIIІ ст.ст.” (Казань, 1918 г.), дзе ён надае досыць грунтоўны аналіз адрозьняньняў беларускае абрадавасьці ня толькі ад маскоўскіх тагачасных узораў, а і некаторых асаблівасьцяў служэньня ў Кіеве і Львове. Адной з крыніцаў параўнаньня дзеля расейскага праваслаўнага дасьледчыка ёсьць супрасльскі рукапісны зборнік з “Вялікім канонам зв. Андрэя Крыцкага”, што датуецца канцом XVI ст. і які, нажаль, сёньня нам недаступны. Адной з асаблівасьцяў супрасльскага рукапісу ёсьць расклад вялікіх паклонаў і прысьпеваў, які мы і падаем у сваім перакладзе. (з Пасьляслоўя)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле