Лукша Міра

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Міра Лукша.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Тамковіч Аляксандр

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1963 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Аляксандр Тамковіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Марцінш душ Рэйш Ванда

Сёньня Дзень народзінаў адзначае душ Марцінш.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Ільяшэвіч Мікола, Расейская палітыка на землях былага Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны ІІ і Паўла І

Расейская палітыка на землях былага Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны ІІ і Паўла І

1772-1801

Ільяшэвіч Мікола

Месца выхаду: Вільня

Дата выхаду: 1933

Выдавецтва/ друкарня: Я. Левіна, Вільня

Памеры: 24 с.

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1775]

Сыгнатура: XII.4.Il'j

Мікола Ілляшэвіч, бадай, першы даследчык складанага пытання расейскай палітыкі на землях былога Вялікага літоўскага Княства. Аўтар падрабязна аналізуе змены, якія ўводзіліся расейскай дзяржавай на Беларусі адразу пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Безумоўна, што першае, чым занялася Кацярына ІІ - гэта адміністрацыйныя рэформы. З моманту новага падзелу ўтвараліся новыя раёны і губерніі. Здаецца, што для імператрыцы гэта была своеасаблівая забава, яе рэформы успрымаюцца як эксперыменты ў галіне адміністрацыйнага заканадаўства. Але найбольш цікавым і вострым пытаннем унутранай палітыкі Расеі было рэлігійнае пытанне. На думку даследчыка драпежніцкія помыслы расейскай дзяржавы праявіліся менавіта ў аспекце рэлігійнай нецярпімасці і барацьбы з ўніяцтвам. Не менш важным былі змены і ў сялянскім пытанні. Рэч Паспалітая нашмат апераджала Расейскую Імперыю ў пытаннях развіцця капіталізму. Таму разам з прыходам расейскага заканадаўства становішча сялян пагоршылася. Увогуле, паводле меркавання Міколы Ілляшэвіча, Расея падчас падзелаў РП не прынесла асаблівага пазітыву на захопленыя землі. Асабліва востра гэта праявілася і ў сістэме адукацыі, якую на Беларусі прадстаўлялі Іезуіцкія калегіюмы. (Н.Г.)

Каталёг: Kamunikat.org | EEDC

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся брашура ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Ільяшэвіч Мікола, Расейская палітыка на землях былага Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны ІІ і Паўла І

Расейская палітыка на землях былага Беларуска...

1772-1801

Ільяшэвіч Мікола

Мікола Ілляшэвіч, бадай, першы даследчык складанага пытання расейскай палітыкі на землях былога Вялікага літоўскага Княства. Аўтар падрабязна аналізуе змены, якія ўводзіліся расейскай дзяржавай на Беларусі адразу пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Безумоўна, што першае, чым занялася Кацярына ІІ - гэта адміністрацыйныя рэформы. З моманту новага падзелу ўтвараліся новыя раёны і губерніі. Здаецца, што для імператрыцы гэта была своеасаблівая з... Болей »