Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 1982
Выдавец: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства
Катэгорыя: Этнаграфія; Мастацкая літаратура; Дзіцячая літаратура
Copyright © 1982 by Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4138], [5056]
Дадатковая даведка: Асобнік у бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства з аўтографам Аўтара.
Як здарыцца вам калі-небудзь пабываць у Белавежскай пушчы, вы абавязкова прыслухайцеся да яе гоману. Не маўчыць яна ніколі. Кожны раз, як я наведваў Белавежу і ўслухоўваўся ў гэты яе няспынны пошум, мне здавалася, што чую нейкае бясконцае апавяданне на дзіўнай, незразумелай мне мове. Раз лілося яно так жвава і весела, што ўсё навокал аж звінела і ззяла, іншы раз разлягаўся ў ім маркотны стогн, ад якога пушчанскія страхотныя бурыя вываратні станавіліся больш страшнымі, а чорная вада ў дрыгвястых топелях рабілася яшчэ чарнейшай. Цэлымі днямі блукаў я па самых глухіх нетрах пушчы, кружыў па яе ўзлесках. Але аніяк не мог разгадаць гэтую дзівосную мову-сказ
Каталёг: Kamunikat.org | BTH
Колькі іх на Беластоцкай зямлі! Каб сказаць, што столькі, колькі на пагодным начным жнівеньскім небе зорак, то і гэта не было б перабольшаннем. З назвай кожнага мястэчка ці вёскі, пагорка або далінкі, нават за кожным вірам у рэчцы або валуном у полі - усюды затаіліся калі не легенда, то згадка, як небылічка, то сказ, а часам доўгае, напоўненае незвычайнымі падзеямі апавяданне. Болей »
3 часоў сівой даўніны ходзяць у народзе легенды і падан-ні, якія нарадзіліся ў велічных нетрах Белавежскай пушчы, на берагах Нёмана, Дняпра, Віслы... Іх сабраў і запісаў куль-турны дзеяч нацыянальнай меншасці ў Польшчы, гісторык з Беластока, беларус Мікола Гайдук. Болей »
Займальнае падарожжа ў гістарычную даўніну заходніх тэрыторый беларускіх зямель прапануе нам аўтар з Беластока Мікола Гайдук. Шляхам гадоў пройдзе чытач побач простых воінаў і знакамітых князёў, будзе раскрываць патаему барацьбы ўдзельных княстваў, стане сведкам згуртавання перад крыжацкім нашэсцем – за свой паратунак, за існаванне айчыны. Вобразы Міндоўга, Давыда Гарадзенскага, Ягайлы, Вітаўта даносяць да нас веліч і трагізм гісторыі н... Болей »