![]() |
![]() |
Дата выхаду: 2013
Выдавец: Рух за Свабоду!
Выдавецкая сэрыя: Год Каліноўскага
Катэгорыя: Гісторыя
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3570], [3858]
Дадатковая даведка: Тэкст Э. Дмухоўскі. Кансультант А. Вашкевіч, дызайн івёрстка І. Паўлёнак. У выданні выкарыстаны фотаздымкі Я. Лялевіча, Ю. Дарашкевіч, Э. Дмухоўскага, з сайтаў radzima. org, wikipedia. org. Праект сядзібы аднаўлення Каліноўскіх у Якушоўцы выкананы В. Касцюк на аснове чарцяжоў 1989 г.
150 гадоў таму на Беларусі адгрымелі баі Паўстання 1863–1864 гг. З тых дзён прайшло вельмі шмат часу, але па тэрыторыі краіны раскідана даволі шмат памятак пра тыя падзеі. Гэта магілы паўстанцаў, рэшткі іх сямейных гнёздаў, памятныя табліцы і помнікі, ўрочышчы і мясціны. Сёння памяць пра герояў паўстання адраджаецца, вядуцца навуковыя даследаванні, распрацоўваюцца турыстычныя маршруты, друкуюцца памятныя буклеты, паштоўкі, упарадкуюцца памятныя мясціны. Мы прапануем вам адзін з некалькіх магчымых маршрутаў па шляхах Паўстання 1863–1864 гг. Ён ахоплівае Панямонне – Гродзеншчыну і сумежныя раёны Брэстчыны і Міншчыны, якія пры жаданні можна наведаць цягам трох дзён. Гэты рэгіён быў найбольш ахоплены дзеяннямі паўстанчых атрадаў і тут захавалася найболей адзначаных продкамі і нашымі сучаснікамі памятных мясцін. Наш маршрут пройдзе таксама па некалькіх пушчах: Начскай, Ліпічанскай, Гродзенскай, Аўгустоўскай, Белавежскай, Налібоцкай. А пушча, вядома, была для паўстанцаў самым надзейным прыстанішчам. Такім чынам, пачынаем нашу вандроўку.
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор