Беларускі Гістарычны Агляд, Том 20 Сшытак 1-2 (38-39)

Беларускі Гістарычны Агляд

навуковы часопіс

Том 20 Сшытак 1-2 (38-39)

Дата выхаду: 2013-12

Рэдактар: Сагановіч Генадзь

Выдавец: Беларускі Гістарычны Агляд

ISSN: 1392-902X

Copyright © 2013 by Беларускі Гістарычны Агляд

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Крыніца: www.belhistory.eu

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1411.]

Наша гістарычная літаратура аддала нямала ўвагі праблеме навучання выхадцаў з беларускіх земляў Вялікага Княства Літоўскага за мяжой. Прыблізна такая ж сітуацыя назіраецца і ў гістарыяграфіях суседніх краін. Тамтэйшыя даследчыкі таксама прыклалі шмат намаганняў, высвятляючы розныя аспекты атрымання вышэйшай адукацыі мясцовымі ўраджэнцамі за мяжой у часы, калі сваіх вышэйшых навучальных устаноў у гэтых краінах не было. Ды нават калі такія ўстановы з’явіліся, паездкі юнакоў па навуку за мяжу па-ранейшаму былі вельмі пашыранай справай. Галоўнымі высновамі гэтых даследаванняў можна лічыць тое, што асаблівай папулярнасцю ў маладых людзей з Вялікага Княства Літоўскага карысталіся ўніверсітэты Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, а таксама Італіі і што там набывалі адукацыю пераважна прадстаўнікі шляхецкага саслоўя. (Васіль Варонін. Вучоба немцаў на Беларусі ў 1-й палове XVI ст., фрагмэнт)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Зьмест

Выданні, атрыманыя рэдакцыяй

Бон Томас, Новыя Шэйпічы: нічыйная зямля ці шэльмаўскі раман?

Варонін Васіль, Вучоба немцаў на Беларусі ў 1-й палове XVI ст.

Віцько Дзмітрый, Гарадзенскі гадавік. № 1. Рэд. Ю. Гардзееў. Гродна, 2012

Грох Міраслаў, Marková, Alena. Sovětská bělorusizace jako cesta k národu: iluze nebo realita? Praha, 2012 (Міраслаў Грох)

Грыбоўскі Юры, Беларускі незалежнiцкі лагер на Захадзе пасля ІІ сусветнай вайны вачыма польскай эміграцыі

Каламайска-Саед Марыя, Ці сапраўды такімі падступнымі былі езуіты?

Камарова Ніна, Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках (2012)

Касцян Кірыл, Васілевіч Ганна, Savchenko, Andrew. Belarus – a Perpetual Borderland. Brill Academic Publishers, 2009

Кашталян Ірына, Беларускі архіў вуснай гісторыі

Клімаў Ігар, Verkholantsev, Julia. Ruthenica Bohemica: Ruthenian Translations from Czech in the Grand Duchy of Lithuania and Poland. Wien, Berlin, 2008

Козік Любоў, Shore, Marci. The Taste of Ashes.The Afterlife of Totalitarianism in Eastern Europe. New York, 2013

Косман Марцэлі, Над найноўшай шматтамовай гісторыяй Беларусі

Лявіцкі Антон, Да пытання пра ўнутраную эміграцыю беларускіх інтэлектуалаў у БССР (1964-1985)

Марозава Святлана, On the Border of the Worlds. Ed. by A. Gil and W. Bobryk. Siedlce-Lublin, 2010

Мартынюк Аляксей, Wünsch, Thomas. Deutsche und Slawen im Mittelalter. München, 2008

Матэрскі Войцех, Да стандартаў савецкай эпохі?

Некрашэвіч-Кароткая Жанна, Ульская бітва 1564 г. у помніках лацінамоўнай літаратуры ВКЛ

Полішэнска Мілада, Смиловицкий, Леонид Л., Евреи в Турове: История местечка Мозырского Полесья. Иерусалим, 2008

Сагановіч Генадзь, Безуладдзе і праўладнасць беларускіх гісторыкаў

Трафімчык Анатоль, Balcerak, Wiesław. Z dziejów zamierzeń federacyjnych Józefa Piłsudskiego. Warszawa, 2011

Трафімчык Анатоль, Spojrzenie na polski Wrzesień 1939 roku / Pod redakcją T. Konrackiego. Warszawa, 2011

Харашкевіч Ганна, Перакрыжаванне культур

Чволэк Аркадзіуш, Tożsamości zbiorowe Białorusinów / рodred. R. Radzika. Lublin, 2012

Шумскі Ян, Гісторыя Беларусі ў люстэрку рассакрэчаных дакументаў ЦК УКП(б) / КПСС

Яцкевіч Зміцер, Урублеўскі Вадзім, Гарадзенскі гадавік. № 1. Рэд. Ю. Гардзееў. Гродна, 2012

Варта пазнаёміцца:

pdf
Беларускі Гістарычны Агляд, Том 26 Сшыткі 1-2 (50-51)

Беларускі Гістарычны Агляд

Том 26 Сшыткі 1-2 (50-51)

Нароўні з дзяржаўнымі структурамі Вялікага Княства Літоўскага і органамі самакіравання (магістраты, брацтвы і г. д.) у стварэнні жыццёвай прасторы функцыянавання беларускага этнасу і геаграфічных межаў сучаснай Беларусі, протанацыянальнай ідэнтычнасці і інстытуцыянальных формаў самавыяўлення ліцвінаў / русінаў і беларускай культуры ў раннемадэрны перыяд важную ролю (некаторыя лічаць – галоўную) выканалі арганізацыйныя структуры хрысціян... Болей »


pdf
Беларускі Гістарычны Агляд, Том 25 Сшыткі 1-2 (48-49)

Беларускі Гістарычны Агляд

Том 25 Сшыткі 1-2 (48-49)

У цяперашні час тэрмін “мяжа” вызначаецца як лінія, што падзяляе тэрыторыі дзвюх дзяржаў, дзвюх адміністрацыйных адзінак, двух фізічных феноменаў або груп людзей пэўнага рэгіёна. Часам яна пазначаецца на тэрыторыі шырокай фартыфікацыйнай паласой, шэрагам ахоўных пунктаў або пагранічных пастоў. Бывае, што геаграфічныя аб’екты цалкам або часткова адпавядаюць мяжы. Даследаваная гісторыкам Даніэлем Паўэрам праблема лексікі і класіфікацыі ся... Болей »


pdf
Беларускі Гістарычны Агляд, Том 24 Сшыткі 1–2 (46–47)

Беларускі Гістарычны Агляд

Том 24 Сшыткі 1–2 (46–47)

Пасля таго як частка іерархаў і вернікаў праваслаўнай Кіеўскай мітраполіі ў 1596 г. прынялі Брэсцкую унію, новаўтвораная грэка-каталіцкая царква сутыкнулася з праблемай арганізацыі сваёй унутранай структуры. Праваслаўнае духавенства і вернікі, перайшоўшы пад юрысдыкцыю папы рымскага, не хацелі займацца ўтварэннем новай структуры з нуля, бо гэта супярэчыла б самой ідэі уніі. А таму лагічным рашэннем было захаваць арганізацыйную структуру... Болей »


pdf
Беларускі Гістарычны Агляд, Том 23 Сшыткі 1–2 (44–45)

Беларускі Гістарычны Агляд

Том 23 Сшыткі 1–2 (44–45)

Этнічна-канфесійная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім да другой паловы XVI ст. характарызавалася своеасаблівай раўнавагай сіл паміж насельніцтвам балцкага паходжання, якое ў асноўным захоўвала традыцыйныя, дахрысціянскія вераванні, і праваслаўнымі русінамі, якія – па меры пашырэння межаў дзяржавы на ўсход – пачыналі складаць пераважную большасць яе насельніцтва. Болей »


pdf
Беларускі Гістарычны Агляд, Том 22, Сшыткі 1-2 (42-43)

Беларускі Гістарычны Агляд

навуковы часопіс

Том 22, Сшыткі 1-2 (42-43)

Аршанская бітва 1514 г., стаўшы рэзанансавай падзеяй сваёй эпохі, была вядомая ў Вялікім Княстве Літоўскім як “Вялікай бітва”. Заняла яна і прыкметнае месца ў нацыянальным гістарычным дыскурсе суверэннай Беларусі пачатку 90-х г. XX ст. Бітва пад Оршай выкарыстоўвалася як прыклад паспяховага змагання беларусаў супраць замежнай агрэсіі нароўні з бітвай Грунвальдскай. На сённяшні дзень, аднак, афіцыйная гістарычная палітыка па зразумелых п... Болей »


pdf
Беларускі Гістарычны Агляд, Том 19 Сшыткі 1–2 (36–37)

Беларускі Гістарычны Агляд

Том 19 Сшыткі 1–2 (36–37)

Першая палова XVII ст., безумоўна, — вельмі цікавы перыяд у гісторыі ваеннай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага. На ўсходнія землі Рэчы Паспалітай са спазненнем прыйшлі найноўшыя на той час тэндэнцыі, якія ўжо ў папярэднім стагоддзі зрабілі пераварот у абарончым будаўніцтве Заходняй Еўропы. Трэба, аднак, адразу адзначыць, што на стан літоўскіх умацаванняў гарадоў і замкаў паўплывалі яны хіба толькі ў пэўнай ступені. Болей »


pdf
Беларускі Гістарычны Агляд, Том 18 Сшытак 1-2 (34-35)

Беларускі Гістарычны Агляд

навуковы часопіс

Том 18 Сшытак 1-2 (34-35)

Эліты Вялікага Княства Літоўскага доўгі час не пагаджаліся з далучэннем Валыні і Кіеўшчыны да Кароны, што цягнула за сабой адну з істотных прычын „унійных спрэчак”. Паўстае пытанне, у якой ступені гэтая з’ява вынікала з матэрыяльных інтарэсаў магнацкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага, і ў якой была праявай націску на палітычнай канцэпцыі тэрытарыяльнай непадзельнасці. Каб высветліць дадзеныя аспекты, разгледзім абсяг інтарэсаў літоўск... Болей »


pdf
Беларускі Гістарычны Агляд, Том 17 Сшытак 1-2 (32-33)

Беларускі Гістарычны Агляд

навуковы часопіс

Том 17 Сшытак 1-2 (32-33)

Патрэба ў размове аб прафесійных хваробах і клопатах нашай гістарычнай навукі наспела даўным-даўно. Хоць у афіцыйных дакладах і публікацыях, як спецыяльных, так і прынагодных, сітуацыя ў сучаснай гістарыяграфіі Беларусі ацэньваецца наўздзіў пазітыўна, у кожнага, хто сам належыць да супольнасці акадэмічных гісторыкаў, бачыць усё знутры і параўноўвае, яна не магла не выклікаць непакою. Болей »


pdf
Беларускі гістарычны агляд, том 16, сшытак 2 (31)

Беларускі гістарычны агляд

Навуковы часопіс

том 16, сшытак 2 (31)

* Brakel, Alexander. Unter Rotem Stern und Hakenkreuz: Baranowicze 1939 bis 1944. (Сяргей Новікаў) * East and West. History and Contemporary State of Eastern Studies. Ed. J. Malicki, L. Zasztowt (Аляксачдр Ціхаміраў) * Репрессивная политика советской власти в Беларуси. Сост. И. Кузнецов, Я. Басин. Т. 1-3 (Минск, 2007) (Вольга Білевіч, Міхась Стралец) * Соркіна, Інна. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст.... Болей »


pdf
Беларускі Гістарычны Агляд, Том 16 Сшытак 1(30)

Беларускі Гістарычны Агляд

Навуковы часопіс

Том 16 Сшытак 1(30)

* Афанасьеў Вячаслаў, Кандыд (да біяграфіі Міхаіла Зялёнкі) * Бон Томас, Доўгае парыванне са Сталіным, або Дзённік Яфіма Садоўскага * Грэбень Яўген, Злачыннасць у Беларусі ў гады нацысцкай акупацыі (1941-1944) * Зашкільняк Леанід, „Паверхі" і „лесвіцы" сучаснай украінскай гістарыяграфіі * Косман Марцэлі, Ян Серадыка (1928-2008), гісторык старапольскага парламентарызму і ВКЛ * Падалінскі Уладзімір, Палітычная элі... Болей »