Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2012
Памеры: 140 с., 21 см
Катэгорыя: Літаратуразнаўства
Copyright © 2012 by Трафімчык А.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Аўтар сабраў пад адной вокладкай свае даследаванні творчасці і жыцця народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Як вынікае з назвы, чытач не толькі абновіць некаторыя свае веды, але і адкрые для сябе дагэтуль незнаёмыя бакі класіка як мастака слова. Даследуюцца таксама некаторыя біяграфічныя старонкі пісьменніка. Разглядаюцца асобныя моманты захавання памяці пра Песняра. Аўтар не імкнуўся да сенсацый. Аднак месцамі Якуб Колас прадстаўлены як мінімум нечакана, што выклікае цікавасць да кнігі самага шырокага кола чытачоў.
Беларускія аўтары: Трафімчык Анатоль
Каталёг: Kamunikat.org
Першае комплекснае даследаванне мастацкага вобраза ў беларускай літаратурнай традыцыі лідара вызвольнага паўстання 1794 г. у Рэчы Паспалітай, героя барацьбы за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі. Увагай даследчыка ахоплены ўвесь вядомы корпус беларускіх літаратурна-мастацкіх тэкстаў, прысвечаных Касцюшку. Кніга разлічана як на спецыялістаў — філолагаў, гісторыкаў, края-знаўцаў,так і ... Болей »
Перад вамі зборнік літаратурна-мастацкай крытыкі бягучага літаратурнага працэсу на Беларусі. Большасць работ была апублікавана ў перыёдыках. Цяпер яны сабраны пад адной вокладкай. Аўтар звяртае ўвагу на некаторыя – перажытыя і асэнсаваныя ім непасрэдна – з’явы ў развіцці беларускага прыгожага пісьменства. Менавіта «працэджванне» тых з’яў праз сябе дало падставу назваць літпрацэс сваім (як называюць класікаў, напрыклад, мой Колас, мой Пу... Болей »
Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый дадзены падрабязны аналіз прычын, перадумоў i ходу разгортвання ваеннага канфлікту, праўдзіва ахарактарызавана месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца... Болей »
Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі. Кніга разлічаная не толькі на спецыялістаў-... Болей »
У манаграфіі ўпершыню прааналізавана і ахарактарызавана на шырокай сістэматызаванай аснове развіццё беларускай дзіцячай драматургіі, раскрываюцца агульныя тэндэнцыі развіцця драматургіі для дзяцей на кожным з этапаў, выяўляюцца змены і асаблівасці характараў у беларускай п’есе для дзяцей. Вартасць атрыманых вынікаў заключаецца ў стварэнні цэласнай працы па праблеме характару ў беларускай дзіцячай драматургіі на працягу стогадовай гістор... Болей »
Зборнік артыкулаў аўтарства Анатоля Трафімчыка прадстаўляе бачаньне аўтара на разьвіцьцё гістарычнай думкі апошняга часу. Акрамя «рэцэнзійнасьці» аўтар прыбягае і да прыёмаў крытыкі, характэрных для мастацкай літаратуры. Але перадусім мэтай артыкулаў – выклікаць шырокую дыскусію на тэму гісторыі, праз прызму іроніі, а часам сатыры, Анатоль Трафімчык спрабуе расштурхаць старыя ідэалягемныя ўспрыманьні падзеяў гісторыі Беларусі ды Ўсходня... Болей »
Што ёсць каханне? Ці існуе яно наогул? Гэтыя і іншыя пытанні аб існаванні найвышэйшага пачуцця заўсёды турбавалі, турбуюць і будуць турбаваць чалавецтва ў цэлым і кожнага індывідуума асобна. Як падае тлумачальны слоўнік, каханне – гэта «вялікае сардэчнае пачуццё да пэўнай асобы іншага полу». І вось паўстаюць пытанні, ці сапраўды існуе такое «вялікае сардэчнае пачуццё» і калі існуе, то як вызначыць яго межы? Разгортваючы гэтую думку шырэ... Болей »
Верш не толькі не дастаткова вывучаны, але і не дастаткова вядомы, ён не атрымаў яшчэ паўнавартасных ацэнак крытыкаў і чытачоў. Нягледзячы на знешнюю прымітыўнасць формы, беднасць мовы, змест твора даволі аўтэнтычны і рафінаваны, а яго поліфанічнасць патрабуе ўніверсальнага падыходу. Характэрны для постмадэрністаў сінкрэтызм (або яго іманентная адсутнасць) у дадзеным выпадкуіне можа завуаліраваць лейтматыў верша – экзістэнцыяльную пантр... Болей »
Праца рэпрэзентуе ўпершыню праведзенае на матэрыяле беларускай літаратуры даследаванне мастацкага вобраза ачольніка паўстання 1794 г., героя барацьбы за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы Т. Касцюшкі. Увагай ахопліваецца, бадай, увесь корпус беларускіх літаратурна-мастацкіх тэкстаў, прысвечаных Касцюшку. Не ставячы на мэце даць агульную ацэнку эстэтычных вартасцей твораў, у сваёй аналітыцы абазначанай тэмы, акрамя літар... Болей »