![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 1967
Publisher: Беларусь
Sizes: 296 с., 17 см
Category: Belles-Lettres
Copyright © 1967 by Сяргей Грахоўскі
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy)
Copy Numbers: MiOKB — [7684]
Многа i плённа працуе ў беларускай паэзіі Сяргей Грахоўскі. У свой час наш чытач прыязна сустрэў яго зборнікі вершаў «Дзень нараджэння» (1957 г.), «Чаканне» (1960 г.), «Табе зайздросціць сонца» (1963 г.), «Памяць» (1965 г.). Творчасць паэта адметная тэматычнай шырынёй, разнастайнасцю паэтычных фарбаў, пафасам высокай грамадзянскасці. У гэтай кніжцы сабрана лепшае з напісанага С. Грахоўскім.
Belarusian Authors: Грахоўскі Сяргей
Catalog: Kamunikat.org | MiOKB
Аповесць беларускага пісьменніка Сяргея Грахоўскага (1913-2002) «Зона маўчання», напісаная на дакументальнай аснове, перадае драматызм перажытага ў гады сталінскіх рэпрэсій. Я пасціў перад споведдзю дваццаць гадоў, каб прычасціцца глытком свабоды. I вось дачакаўся яе ў пару сваей позняй восені. Кароткая вясна маіх няспраўджаных летуценняў прамільгнула даўно і незваротна. На пачатку майго лета лютая навала пагнала мяне далёка ад дому па ... More »
Аднатомнік выбраных твораў выдатнага беларускага паэта Сяргея Грахоўскага (1913—2002) склалі яго лепшыя вершы розных гадоў і дакументальныя аповесці «Зона маўчання», «З воўчым білетам» і «Такія сінія снягі», у якіх аўтар праўдзіва расказаў пра доўгія гады свайго зняволення ў сталінскіх лагерах і пра сібірскую высылку. У кнігу ўключаны таксама публіцыстычныя артыкулы паэта, старонкі з дзённікаў і лісты да сяброў-пісьменнікаў і іншых асоб... More »
"Ледзь прыгрэе сонца зранку, / А вясной дзень немалы, / Ладзяць новую буслянку / Да змяркання два буслы. // Лётаюць без адпачынку, / Дом будуюць пакрысе, / Кожны трэску ці галінку / На высозны дуб нясе." More »
Новы зборнік лаўрэата Дзяржўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Грахоўскі назваў « Недапісаная кніга», бо пакуль працягваецца жыццё, пішуцца яго новыя раздзелы . Тут ix два — «Лірычная памяць » i «Балючыя элегіі». Гэта лірычны дзённік нашага напружнага часу, змест якога ўзбагачаны самымі вострымі праблемамі i трывогамі за лёс нашых нашчадкаў . Многія вершы сагрэты элегічным лірызмам, успамінамі рамантычнага юнацтва, чыстага i свелага ... More »
На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў. More »
Кнігу склалі напісаныя ў апошні час спавядальна-аўтабіяграфічныя творы, прасякнутыя клопатам аб перабудове свядомасці і душы чалавека. Яны друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», у газеце "Літаратура i мастацтва" More »
Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў. More »
І ў новай кнізе вершаў Сяргей Грахоўскі верны сваім жыццёвым прынцыпам і перакананням — клопатам за лёс Зямлі і чалавека на ёй. Аўтар улюбёны ў хараство родных прастораў, у сумленных, добрых, шчырых і шчодрых людзей, балюча рэагуе на негатыўныя з’явы ў жыцці, веруе ў справядлівасць, розум і дабро. Апрача паэмы-легенды «Нара», лірычных і гумарыстычных вершаў у кнігу ўвайшлі лепшыя пераклады з класічнай і сучаснай паэзіі. More »
Новая кніга Сяргея Грахоўскага — своеасаблівы лірычны дзённік. У ім — роздум, радасці і трывогі пра наш неспакойны час, пра лёс Зямлі і людзей, клопаты пра сумленнасць, чысціню і высакароднасць адносін, споведзь чалавека, які многа пражыў, перажыў і пабачыў. Асобны раздзел складаюць вершы пра некаторыя негатыўныя з’явы ў нашым побыце. More »
Бо як бы ні гаварыў паэт сам пра сябе і нават як бы ні хвалілі або ні лаялі яго крытыкі, ён уваходзіць у памяць, у пачуцці людскія творамі — няхай некалькімі вершамі, няхай адной песняй, нават адным радком, калі гэта ўласнае, вынашанае, выбалелае, запаветнае — вось яго пашпарт і візітная картка, па якой мы пазнаём аблічча аўтара, яго манеру, стыль, адметнасць слова, засведчанага ўласным лёсам. More »