Сасноўскі Зміцер

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Зміцер Сасноўскі.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Плятон, Выбраныя дыялёгі

Выбраныя дыялёгі

Пармэнідэс. Мэном

Плятон

Дата выхаду: 1976

Перакладчык: Пятроўскі Ян

Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Пераклады; Крыніцы

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Працэс гістарычны, які агульна прынята называць цывілізацыяю або ступенью разьвіцьця духовае і ма-тэрыяльнае культуры, асягнутае дадзенаю духова-грамадяка-эканамічнаю хвармацыяю, пачатак свой выводзіць з гэніяльнасьці антычных грэкаў. Чацьвертая кніга дыялёгаў Плятона на беларускай мове, якая ў травені 1975 г. была выпушчана ў сьвет, сярод іншага матэрыялу, як уступ да перакладу, зьмяшчае ў сабе нарыс праф. Гільбэрта Маррэйя п. т. "Вартасьць Грэцыі для будучыні сьвету”. Нарыс гэты, са шматлікіх кутоў гледжаньня, зьяўляецца характэрным, гзтак з самога свайго ўжо тытулу, як і з прычыны ягонага зьместу. Гэта, між іншым, і сталася прычынаю, чаму перакладчык уважаў для сябе мэтазгодным прадставіць яго беларускаму чытачу (Замест уводзінаў, фрагмент).

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся лістоўка ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Плятон, Выбраныя дыялёгі, Другое выданьне

Выбраныя дыялёгі

Плятон

Прамову абароннага характару Сакратас сказаў перад атэнскім судом у 399 г. п.н.э. пасьля таго, як Мэлетас і Анітас, і Лікон высунулі абвінавачаньні, што Сакратас нарушае права тым,што: а/ "дасьледуе і зглыбляе ўсё, што ёсьць над зямлёю і пад зямлёю", б/ "ведае, як дрэнную рэч учыніць лепшаю; в/ "вучачы гэтыя самыя рэчы іншых; і г/ атрымлівае плату за навуку"; д/ "ня верыць у багоў, у якіх гаспадарства верыць, але замест іх верыць у... Болей »


pdf
Плятон, Выбраныя дыялёгі

Выбраныя дыялёгі

з дадаткам грэцка-беларускага слоўніка

Плятон

Калі праўдаю ёсьць, што "наша эўрапэйская цывілізацыя бярэ свой пачатак у Грэцыі", тады ніякая натуга ня можа быць за вялікаю, каб пазнаць і зглыбіць той першапачатак, які спрычыніўся па фармацыі новых паглядаў у сьвеце чалавека, да ступені разьвіцьця палітычна-грамадзкага, духовае як і матэрыяльнае культуры, да няўхільнага разьвіцьця зь меней да болей заавансаваных этапаў цывілізацыі, у тым глыбокім перакананьні, што пазнанае спрычыніц... Болей »