Усошын Яўген, Гаек Сяргей, Беларускі грэка-каталіцкі пакутнік Антон Неманцэвіч

Беларускі грэка-каталіцкі пакутнік Антон Неманцэвіч

(1893-1943)

Усошын Яўген, Гаек Сяргей

Месца выхаду: Полацк

Дата выхаду: 2023

Выдавец: Грэка-каталіцкая парафія Святапакутніка Язафата ў г. Полацку

Памеры: 24 с.

ISBN: 978-985-6448-52-5

Катэгорыя: Гісторыя; Рэлігія

Copyright © 2023 by Яўген Усошын, Сяргей Гаек, Грэка-каталіцкая парафія Святапакутніка Язафата ў г. Полацку - афармленне

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

У 2023 годзе прыпадаюць дзве даты, звязаныя з жыццём беларускага грэка-каталіцкага апостальскага экзарха Антона Неманцэвіча (1893-1943). Гэта 130-годдзе яго нараджэння (8 лютага 1893 г. у Пецярбургу) і 80 год з моманту яго пакутніцкай смерці ў мінскай турме СД (6 студзеня 1943 года). Пакутніцкі шлях экзарха Антона пачаўся ў жніўні 1942 года, у пэрыяд генацыду беларускага народа часоў Вялікай Айчаннай вайны, калі ён быў арыштаваны нямецкімі нацыстамі. Некалькі тыдняў пазней, восенню 1942, гітлераўскія карныя аддзелы спалілі палескія вёскі (з іх жыхарамі), што ўваходзілі ў склад грэка-каталіцкай (нэа-унійнай) парафіі ў Бабровічах. Кніга накіраваня да шырокага кругу чытачоў.

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)