Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2013
Выдавец: Кнігазбор
Памеры: 84 с., 21см
ISBN: 978-985-7057-92-4
Катэгорыя: Гісторыя; Мэмуары
Copyright © 2013 by Каўрус А.
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [2730]
Алесь Каўрус … Імя гэтага таленавітага даследчыка роднай мовы карыстаецца заслужанай павагаю сярод тых, хто шануе і любіць беларускую мову, якая вылучаецца сярод іншых славянскіх моў сваім непаўторным лексічным багаццем і адмысловай мілагучнасцю. Пра вынік плённай працы вучонага гавораць самі за сябе кнігі, у якіх асноўным аб'ектам даследавання з'яўляецца роднае слова, яго ўжыванне і ўтварэнне: "З крыніц народнай мовы" (1968), "Стылістыка беларускай мовы" (1980, 3-е выд. 1992), "Культура слова" (1983), "Слова наша роднае" (1986), "Мова народа, мова пісьменніка" (1989). А. Каўрус упершыню ў беларускім мовазнаўстве стварыў даведнік "Дакумент па-беларуску" (1994), арыентаваны на шырокага чытача: справавода і бухгалтара, прадпрымальніка і спажыўца, вучня і настаўніка, студэнта і выкладчыка, журналіста і выдаўца. Неацэнную каштоўнасць мае "Руска-беларускі слоўнік", у якім падаюцца не толькі растлумачаныя ў папярэдніх раздзелах словы, але і некаторыя іншыя, што выклікаюць пэўную цяжкасць пры ўжыванні, асабліва пры перакладзе з рускай мовы на беларускую.
Каталёг: BTH