Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2013-05-23
Выдавец: Будзьма беларусамі!
Выдавецкая сэрыя: Чорна-белыя вершы
Катэгорыя: Відэа
Copyright © 2010-2013 by Будзьма беларусамі!
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.budzma.org
Вольга Гронская – паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца. Нарадзілася 10 чэрвеня 1978 года ў г.п. Крывічы Мядзельскага раёна. Скончыла рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэту БДУ і аспірантуру пры ім. Двухразовая пераможца “Фестывалю аднаго верша”. Першая кніга Вольгі Гронскай “АдВольная міфалогія” выйшла ў 2013 годзе. А калісьці надыдзе дзень, / і ён табе скажа: «Ма, / гэта не шапка, а смех адзін! / Хочаш — насі сама». / Кіне яе на канапу, / пойдзе ў свой пакой і / ўключыць там Muse, ці Coldplay, / ці нешта яшчэ такое / (што будуць слухаць у дваццаць трэцім / гэтыя дзеці?).