Месца выхаду: Бруклін
Дата выхаду: 2003
Выдавец: Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Рэлігія
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [2606]
Так, ХРЫСТОС УВАСКРОС зь мертвых, стаўся Першаком і нашага уваскрасеньня! Але, у сьветлы й радасны мамэнт Ягонага Уваскрасеньня ўсё зазьзяла Сьвятлом Яго: Неба, зямля й пекла! Сьвятлом Нябесным, Усемагутным, бо-ж яно перамагло ўсякае зло, цемру, пекла й самую сьмерць, і даравала нам жыцьцё вечнае, несьмяротнасьць: ,,Я ёсьць Уваскрасекьне й Жыцьцё, і хто веруе ў Мяне, хоць памрэ, жыць будзе" (Іо. 11, 25). Так сказаў Хрыстос наперад, і на радасьць нашую так і сталася, бо-ж кожнае слова Яго сьвятая праўда, бо-ж Ён наш Бог Прадвечны! Хрыстос пайшоў на Крыж, аддаў Сябе за ўсіх нас (Рым. 8, 32) дзеля Свае бязьмежнае Любові да нас, як Ахвяру Богу (Эф. 5, 2), і дзеля послуху Айцу Свайму, дабравольна, як і сказаў: ,,Ніхто не адыйме жыцьця Майго ў Мяне, але Я Сам аддаю Яго. Такі загад Я атрымаў ад Айца Майго" (Іо. 10, 18). Але, Хрыстос узяў на Сябе грахі й немачы нашыя, і змыў іх Сваёю Чэсною Крывёю на Крыжы. Гэтым Ён злучыў нас з Сабою, ачысьціў, і прннёс Богу Айцу як дасканалую Ахвяру за грэх. Любоўю да нас Хрыстос злучыў нас з Сабою, а любоўю да Айца пры нёс нас Яму ўжо ачышчаных Сваёю любоўю. Так Ён зьняў з нас грэх, і зрабіў нас праведнымі перад Богам Айцом (2 Кар. 5, 21).
Каталёг: BTH