Дайнека Леанід

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1940 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Леанід Дайнека. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Біч Міхаіл, Гісторыя Беларусі: Канец XVIII ст. - 1917 г.

Гісторыя Беларусі: Канец XVIII ст. - 1917 г.

Вучэбны дапаможнік для вучняў 8-га класа

Біч Міхаіл

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1993

Рэдактар: Цімафеева Л. А.

Выдавец: Народная асвета

Памеры: 336 с., 21 см

ISBN: 5-341-01144-9

Катэгорыя: Гісторыя; Мэтадычная літаратура

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2575]

Ужо амаль дзесяць гадоў настаўнікі гісторыі агульнаадукацыйных школ маюць велізарныя праблемы з вучэбнай літаратурай. Па сённяшні дзень адсутнічае падручнік па гісторыі Беларусі для 8 класа. І вось у мінулым навучальным годзе Міністэрства адукацыі зрабіла важны крок для вырашэння праблемы. Да новага вучэбнага дапаможніка М.Біча далучыўся вучэбны дапаможнік В.Мілаванава. Узнікла сітуацыя альтэрнатывы. Што ўяўляюць сабой з навуковага і метадычнага пункту погляду прапанаваныя дапаможнікі? Напачатку звернем увагу на адпаведнасць структуры і зместу дапаможнікаў Праграме па гісторыі для базавых агульнаадукацыйных школ, якая з’яўляецца вызначальным дакументам для вывучэння гэтага прадмета. У настаўніка, які карыстаецца дапаможнікам Міхася Біча, не павінна быць ніякіх праблем з планаваннем вучэбнага працэсу. Вучэбны дапаможнік адпавядае структуры і зместу праграмы. На жаль, гэтага нельга сказаць пра працу Васіля Мілаванава. Адразу кідаецца ў вочы структурная неадпаведнасць. В.Мілаванаў уводзіць дадатковы раздзел (“Беларусь у складзе Расійскай імперыі. 1772 - пачатак 30-х гадоў XIX ст.”) і фактычна прапануе ўласную перыядызацыю гісторыі Беларусі канца 18 ст.-1917 г., якая істотна адрозніваецца ад праграмных патрабаванняў. Таксама не адпавядае праграме структура і змест асобных раздзелаў. Так, для вывучэння эканомікі Беларусі канца 18 ст. - 50 гадоў 19 ст. Праграма выдзяляе 3 гадзіны, а В.Мілаванаў адводзіць на гэта 6 (?!) параграфаў і асобныя раздзелы яшчэ ў трох. У выніку амаль палову ўсіх тэкстаў двух першых раздзел

Выдаўцы і выдавецтвы: Народная асвета

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)