Тычка Галіна

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Галіна Тычка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Мусевіч Георгій

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1935 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Георгій Мусевіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

Прынята на трынаццатай сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання 15 сакавіка 1994 года

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1994

Выдавец: Полымя

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2576]

УДК: 342.4(476)(094.5)

Канстыту́цыя Рэспу́блікі Белару́сь — найвышэйшы закон, якім замацаваны прынцып вяршынства права. Дзяржава, усе яе ворганы і службовыя асобы дзейнічаюць у рамках Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасьці зь ёю актаў заканадаўства. Забесьпячэньне правоў і свабодаў грамадзян Рэспублікі Беларусь ёсьць найвышэйшай мэтай дзяржавы. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь усталёўвае адказнасьць дзяржавы перад грамадзянінам за стварэньне ўмоваў для свабоднага і годнага разьвіцьця асобы, а таксама адказнасьць грамадзяніна перад дзяржавай за няўхільнае выкананьне абавязкаў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй. Канстытуцыя гарантуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь права на ахову здароўя, у тым ліку бясплатнае лячэньне ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Асноўным Законам гарантуецца таксама бясплатная агульная сярэдняя, прафэсійна-тэхнічная адукацыя. Сярэдняя спэцыяльная і вышэйшая адукацыя даступная для ўсіх у адпаведнасьці са здольнасьцямі кожнага. Грамадзяне маюць права на сацыяльнае забесьпячэньне ў старэчым узросце, у выпадку хваробы, інваліднасьці і ў іншых выпадках, прадугледжаных законам. Канстытуцыя замацоўвае права кожнага грамадзяніна на юрыдычную дапамогу для ажыцьцяўленьня і абароны правоў і свабодаў.

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

1994 года (са змяненнямі і дапаўненнямі)

Мы, народ Рэспублікі Беларусь (Беларусі), зыходзячы з адказнасці за цяперашні стан і будучыню Беларусі, усведамляючы сябе паўнапраўным суб’ектам сусветнага супольніцтва і пацвярджаючы сваю прыхільнасць да агульначалавечых каштоўнасцей, грунтуючыся на сваім неад’емным праве на самавызначэнне, абапіраючыся на шматвяковую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці, імкнучыся зацвердзіць правы і свабоды кожнага грамадзяніна Рэспублікі Белару... Болей »