Мельнікаў Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Мельнікаў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Манцэвіч Наста, Калі у вачох цямнее…

Калі у вачох цямнее…

Манцэвіч Наста

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-09-24

Выдавец: Будзьма беларусамі!

Выдавецкая сэрыя: Чорна-белыя вершы

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Відэа

Copyright © 2010-2013 by Будзьма беларусамі!

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.budzma.org

Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белыя вершы» — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасці. Паэты адрозныя своёй непаўторнай манерай чытання, з уласнымі тэмамі і падыходамі да іх раскрыцця. Паколькі аднастайнасць — нярэдка прыкмета застою, мы і не чакаем, што праект можна будзе падпарадкаваць пэўнаму фармату, мы не можам загадваць аўтарам, што чытаць альбо што не чытаць. Наста Манцэвіч нарадзілася ў горадзе Вілейка, дзе жыла да 16 гадоў, скончыла мінскі “Наргас”. Апошнія тры гады “асела” ў журналістыцы. Заняла першае месца ў слэме на фестывалі “Дзень Незалежнасці з Махно” ва ўкраінскім горадзе Гуляйполе ў 2008 годзе. Фіналістка конкурсу Беларускага ПЭН-Цэнтра, прысвечанага стагоддзю “Нашай Нівы”.



Відэа: Чорна-белыя вершы

Беларускія аўтары: Манцэвіч Наста

Выдавецкія сэрыі: Чорна-белыя вершы

Каталёг: Kamunikat.org

Варта пазнаёміцца:

audio
Манцэвіч Наста, Тэксты

Тэксты

Манцэвіч Наста

Наста Манцэвіч - нарадзілася ў горадзе Вілейка. Там і пражыла першыя 16 год свайго жыцця. Наступныя пяць год вучылася эканоміцы ў Мінску, скончыла "Наргас". Доўгі час працавала журналістам. У 2012 годзе звольнілася і выдала сваю першую кнігу "Птушкі".Кажа, што сюжэты для творчасці падказвае ёй уласнае жыццё, таму прыдумляць нічога не трэба. Усе ейныя творы ў той ці іншай ступені аўтабіяграфічныя, нават калі напісанае насамрэч ніколі не ... Болей »


audio
Манцэвіч Наста, З кнігі

З кнігі "Птушкі"

Манцэвіч Наста

Наста Манцэвіч нарадзілася ў горадзе Вілейка. Там і пражыла першыя 16 год свайго жыцця. Наступныя пяць год вучылася эканоміцы ў Мінску, скончыла "Наргас". Доўгі час працавала журналістам. У 2012 годзе звольнілася і выдала сваю першую кнігу "Птушкі". Кажа, што сюжэты для творчасці падказвае ёй уласнае жыццё, таму прыдумляць нічога не трэба. Усе ейныя творы ў той ці іншай ступені аўтабіяграфічныя, нават калі напісанае насамрэч ніколі не а... Болей »


pdf
Манцэвіч Наста, Птушкі

Птушкі

Манцэвіч Наста

Зборнік Насты Манцэвіч складаецца з вершаў і апавяданняў, паміж якімі няма фармальнай мяжы. Яна адсутнічае таму, што ўкладальнікі не бяруць на сябе адказнасць вызначыць, дзе ў гэтым корпусе тэкстаў заканчваецца проза і пачынаецца паэзія. Пакідаем гэта на волю чытача. Болей »