Права на волю, 06/2007

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

06/2007

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2007-03

Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна

Copyright © 2007 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выходзіць два разы на месяц на беларускай і рускай мовах; Наклад 299 асабнікаў; Пры перадруку спасылка на бюлетэнь абавязковая; Адрас рэдакцыі: 220012 Менск, а/с 9 http://spring96.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна

...Быць гаспадарамі ў сваёй краіне – Зварот Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы: “Дарагія Суродзічы Беларусы! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам – Днём 25 Сакавіка. 25 сакавіка 1918 году Беларускі народ абвясьціў сьвету, што ён скідае са свайго краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці і абвяшчае Беларускую Народную Рэспубліку незалежнай і вольнай дзяржавай. На жаль, ня змог тады наш аслаблены вайною народ абараніць сваю маладую Рэспубліку ад новай няволі. І ня мелі мы прыяцеляў у сьвеце, якія б за нас заступіліся. Пачаўся новы перасьлед. Чужакі гэтым разам фізічна нішчылі нашых найлепшых людзей, выкаранялі нашую мову, нашыя адвечныя хрысьціянскія каштоўнасьці. Нішчылі нас і казалі, што яны нашыя “браты”. На жаль, некаторыя з нас ім паверылі. А дасюль верылі. Толькі падзеі апошняга часу іх пераканалі, што народ наш зажыве шчасьліва адно тады, калі будзе сам гаспадаром у сваёй хаце. Дарагія Суродзічы, нашая будучыня сёньня ў нашых руках. Ад нас залежыць, ці мы будзем гаспадарамі ў сваёй хаце, ці будзем надалей жыць, дастасоўваючыся да чужых жаданьняў.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Права на волю, № 6 (310) 2012

Права на волю

№ 6 (310) 2012

Партрэт Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна", быў усталяваны перад мэрыяй 11-й акругі г. Парыжа ў пятніцу 11 траўня. Такім сімвалічным чынам французская сталіца далучыла свой голас да кампаніі за вызваленьне знакамітага беларускага праваабаронцы. Болей »


pdf
Права на волю, № 5 (309) 2012

Права на волю

№ 5 (309) 2012

Сваякі Улада Кавалёва атрымалі паведамленьне з Вярхоўнага суда, адпраўленае 16-га сакавіка, аб тым, што прысуд прыведзены ў выкананьне. Даведку пра тое, што прысуд прыведзены ў выкананьне, даслалі на хатні адрас Кавалёвых у Віцебску. Ліст з паштовай скрыні дастала маці, Любоў Кавалёва. Гаварыць яна ня можа – толькі плача. "Во толькі што мама са скрыні дастала. Вярхоўны суд... ад 16.03 ліст... што прысуд прыведзены да выкананьня... Мама ... Болей »


pdf
Права на волю, № 4 (308) 2012

Права на волю

№ 4 (308) 2012

Вядомага праваабаронцу Валера Шчукіна з-за адмовы аддзелу па грамадзянстве і міграцыі Фрунзенскага РУУС у рэгістрацыі фактычна пазбаўляюць пенсіі і крыніцы існаваньня. Згодна з новымі папраўкамі ў закон, атрымліваць пенсію трэба будзе па месцы рэгістрацыі. А ў Валера Шчукіна рэгістрацыі няма, дзевяцьгод таму яго незаконна выпісалі на вуліцу. За перыяд паўгадавой цяжбы ў судах Валер Шчукін дайшоў 19 сьнежня 2011 году да Вярхоўнага суда. ... Болей »


pdf
Права на волю, № 3 (307) 2012

Права на волю

№ 3 (307) 2012

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, якая асуджае практыку сьмяротнага пакараньня ў Беларусі і заклікае ўлады ўвесьці мараторый на выкананьне гэтага пакараньня. Еўрапейскія дэпутаты заклікалі беларускі рэжым памілаваць Дзьмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, асуджаных на сьмерць за тэракт у менскім метро, ды правесьці "поўнае, справядлівае і бесстароньняе расьследаваньне" выбуху ў метро. Болей »


pdf
Права на волю, № 1-2 (305-306) 2012

Права на волю

№ 1-2 (305-306) 2012

Менскі гарадзкі суд 24 студзеня разгледзеў касацыйную скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага на прысуд, вынесены яму два месяцы таму судом Першамайскага раёну сталіцы. Бяляцкага ў суд не прывезьлі. Зала паседжаньня была запоўненая практычна ўся. Акрамя сваякоў Бяляцкага, было шмат журналістаў, грамадзкіх актывістаў, замежных дыпламатаў. Фотакарэспандэнтам забаранілі весьці здымкі. Болей »


pdf
Права на волю, № 19 (304) 2011

Права на волю

№ 19 (304) 2011

63-я гадавіна абвяшчэньня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, што адзначалася 10 сьнежня Арганізацыяй Аб'яднаных Нацыяў, названая неардынарным для правоў чалавека годам. "Гэты год быў не падобны да іншых з пункту гледжаньня абароны правоў чалавека. Ніколі раней праваабарончая дзейнасьць не была такой актуальнай і важнай. І, дзякуючы яднальнай і мабілізуючай сіле сацыяльных сетак, у змагароў за правы чалавека ператварыліся самыя звы... Болей »


pdf
Права на волю, № 18 (303) 2011

Права на волю

№ 18 (303) 2011

30 лістапада Вярхоўны суд Беларусі вынес прысуд па справе віцебскіх тэрарыстаў Дзьмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Намесьнік Генеральнага пракурора Аляксей Стук папрасіў пакараць Кавалёва і Канавалава выключнай мерай. Дзяржабвінаваўца палічыў віну абвінавачаных даказанай цалкам. Каля 50 тысячаў карыстальнікаў інтэрнэту падпісалі петыцыю за тое, каб не караць сьмерцю падазраваных у выбухах. У залю суда не пусьцілі фота- і відэа... Болей »


pdf
Права на волю, № 16-17 (301-302) 2011

Права на волю

№ 16-17 (301-302) 2011

Ганаровы госьць ня можа прысутнічаць... Гэтая думка праходзіла рэфрэнам падчас уручэньня дацкім выданьнем Politiken прэміі свабоды (Politiken Freedom Prize) Алесю Бяляцкаму і Праваабарончаму цэнтру "Вясна", які ён ўзначальвае. Прысутнасьць лаўрэата на ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ў Капенгагене 14 лістапада, была сімвалічнай – у зале вісеў постэр з яго графічнай выявай. Ад імя "Вясны" прэмію атрымаў намесьнік кіраўніка праваабаронч... Болей »


pdf
Права на волю, № 15 (300) 2011

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№ 15 (300) 2011

"З вялікім непакоем мы прымаем да ведама зацьверджаны ў беларускім парламенце праект паправак да закону аб грамадзкіх арганізацыях, нацэлены на міжнародную падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазіцыі", – заявіла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан. Яна адзначыла, што новы законапраект "мае на ўвазе далейшае ўзмацненьне жорсткасьці абмежава... Болей »


pdf
Права на волю, № 13-14 (298-299) 2011

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№ 13-14 (298-299) 2011

15 верасьня Еўрапарламент у Страсбургу прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў беларускія ўлады вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і іншых палітзьняволеных ды асудзіў рэпрэсіі супрацьапазіцыі і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. У дакуменце выказваецца глыбокая заклапочанасьць пагаршэньнем становішча з правамі чалавека ў Беларусі, "лішнім доказам чаго – арышт кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" А. Бяляцкага". У рэзалюцыі падкрэс... Болей »