Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1991
Рэдактар: Аверкіна В. I.,
Рэдакцыйная калегія: Падяшчук Л. А., Шолк У. І., Ціханаеа І. П., Шлыковіч Л. А.,
Выдавец: Вышэйшая школа
Выдавецтва/ друкарня: Вышэйшая школа
Памеры: 110 с.
ISBN: 5-339-00581-Х
Катэгорыя: Беларуская мова; Мэтадычная літаратура; Слоўнікі
Copyright © 1991 by I. Я. Лепешаў,
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1681]
Сыгнатура: II.1.Liep
У слоўніку даецца семантычная, граматычная, стылістычная, а часам і этымалагічная характарыстыка каля 700 народна-дыялектных фразеалагізмаў, якія не апісваліся ў беларускіх лексікаграфічных ці фразеаграфічных даведніках як літаратурнай, так і дыялектнай мовы. Разлічаны на студэнтаў-філолагаў, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ і навуковых работнікаў, пісьменнікаў і журналістаў, усіх, хто цікавіцца беларускай мовай.
Беларускія аўтары: Лепешаў Іван
Каталёг: EEDC
У гэтым навукова-папулярным выданні змешчаны некаторыя, актуальныя і сёння, артыкулы, нарысы, нататкі, рэцэнзіі мовазнаўчай, літаратуразнаўчай і гістарычнай тэматыкі, апублікаваныя за апошнія два гады ў перыядычным друку – пераважна ў газетах і часопісах. Тэксты, змешчаныя ў рускіх выданнях, і тут падаюцца па-руску. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Раскрываецца спецыфіка мовы мастацкай літаратуры, паказваецца, як аналізаваць (для лепшага разумення ідэйна-эстэтычнага зместу твора) разнастайныя «моўныя цяжкасці», што нярэдка сустракаюцца ў мастацкіх тэкстах. Падаюцца ўзоры лінгвістычнага аналізу асобных твораў. Для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў. Можа быць выкарыстаны настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры. Болей »
У слоўніку даецца апісанне каля 7000 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Кожны з іх атрымлівае граматычную, стылістычную і семантычную характарыстыку. У апошнюю ўваходзяць тлумачэнне фразеалагізма, адлюстраванне мнагазначнасці, варыянтнасці, сінанімічнай і антанімічнай сувязі фразеалагізмаў. Першае выданне слоўніка выйшла ў 1993 годзе. Болей »
У беларускай мове, як і ў іншых мовах, будаўнічым матэрыялам, «цаглінкамі» для сказаў служаць не толькі словы, але і фразеалагізмы — устойлівыя, узнаўляльныя, не менш як двухкампанентныя моўныя адзінкі, якія спалучаюцца са словамі свабоднага ўжывання і маюць цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў фразеалагічных кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў). Гэта, напрыклад, такія кароткія, але змястоўныя і трапныя выразы, як ад ... Болей »
У гэтым навукова-папулярным выданні змешчаны некаторыя, актуальныя і сёння, артыкулы мовазнаўчай, літаратуразнаўчай, гістарычнай і грамадска-палітычнай тэматыкі, апублікаваныя за апошнія пяць гадоў у перыядычным друку – у газетах («Наша слова», «Літаратура і мастацтва», «Народная воля»), часопісах («Роднае слова», «Крыніца», «Вышэйшая школа» і інш. ). Болей »
Разглядаюцца на значным фактычным матэрыяле камунікацыйныя якасці маўлення з улікам іх праяўлення ў тым ці іншым функцыянальным стылі. Упершыню даецца абгрунтаванне некаторых нормаў літаратурнай мовы: лексічных, фразеалагічных, словаўтваральных, марфалагічных і інш. Для студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ. Можа быць выкарыстаны і ў школьнай практыцы выкладання беларускай мовы. Болей »
Абгрунтоўваецца неабходнасць выдзялення ў курсе сучаснай беларускай літаратурнай мовы асобных раздзелаў парэміялогіі і парэміяграфіі, у якіх павінны вывучацца прыказкі як рэальна існуючыя моўныя адзінкі. Упершыню даецца тэарэтычны і часткова практычны матэрыял для сістэматызаванага вывучэння прыказак з семантычнага, этымалагічнага, граматычнага і стылістычнага пунктаў гледжання. Болей »
Апісваюцца каля 600 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, якія па розных прычынах не трапілі ў двухтомны “Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы” (Мінск: БелЭН, 1993) і дагэтуль не характарызаваліся ў існуючых акадэмічных і іншых слоўніках. У многіх выпадках гэта выразы, што ўзніклі зусім нядаўна. Асобна даюцца дадатковыя значэнні і варыянты раней апісаных фразеалагізмаў і іншыя ўдакладненні ў ФСБМ. Болей »
У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гіс-тарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў. Болей »
Раскрываецца гісторыя і паходжанне звыш 400 фразеалагічных адзінак, паказваецца іх жыццё ў часе і прасторы. Этымалагізацыя гэтых выразаў літаратурнай мовы ажыццяўляецца ўпершыню. У дадатку апісваюцца новыя словы апошніх гадоў яшчэ не ўключаныя ў акадэмічныя даведнікі беларускай літаратурнай мовы, і прыказкі, якія не трапілі ў «Слоўнік беларускіх прыказак» І. Я. Лепешава і М. А. Якалцэвіч (Мн.: Бел. навука, 2002). Болей »