Аляхновіч Мікола

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1953 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Мікола Аляхновіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Баравікова Раіса, Бадак Алесь, Наварыч Алесь, Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца

Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца

аповесці

Баравікова Раіса, Бадак Алесь, Наварыч Алесь

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2008

Выдавец: Літаратура і мастацтва

Памеры: 176c.: іл.

ISBN: 978-985-6720-33-1

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2008 by Раіса Баравікова, Алесь Бадае, Алесь Наварыч

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

УДК: 821.161.3-93

Аповесць Алеся Бадака «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» прысвечана праблеме няпростых адносін паміж старшакласнікам і маладой настаўніцай, якія, у выніку, прывялі да трагедыі. У творы дзве сюжэтныя лініі, аб’яднаныя тэмай першага кахання: адна з іх пераносіць чытача ў школу пачатку 80-х гадоў XX стагоддзя, другая разгортваецца на фоне сённяшняга дня. Пра далікатныя пачуцці расказваецца і ў аповесці Раісы Баравіковай «Казімір — сын Ягайлы + Насця з 8 «Б» = », але гэта пачуцці ўжо іншага кшталту. Прышэльцы з іншасвету знаходзяць у дзяўчыне Насці Кропку вяртання, якую ў шмат каго сцерла ці парушыла цывілізацыя. У аповесці Алеся Наварыча «Пакланюся Перуну, памалюся Вялесу...» манах, закансерваваны ў дупле з мёдам, ажывае і праз тысячу гадоў з’яўляецца ў нашым часе. Гэта — фантастыка, якую Алесь Наварыч робіць вельмі жыццёвай і рэальнай.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Бадак Алесь, Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Баравікова Раіса, Казімір — сын Ягайлы + Насця з 8 «б» =
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Наварыч Алесь, «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу...»