Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2011
Рэдактар: Пад рэдакцыяй М. Байкова й праф. Б. Эпімаха-Шыпілы.
Выдавец: Інстытут Беларускай Культуры
Памеры: 318 с., 25 см
Катэгорыя: Беларуская мова; Слоўнікі
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [2501]; EEDC — [3447]
Чэрвенскі краёвы слоўнік зьмяшчае ў сабе словы, якія сустракаюцца ў жывой народнай мове Сьмілавіцкага, Пухавіцкага і пэўнай часьці Шацкага р.р., што ўваходзілі у склад Чэрвенскага (б. Ігуменскага) павету. У слоўнік увайшоў матар’ял з розных 25 вёсак, галоўным чынам Сьмілавіцкага р., а пераважна з вёскі Стáрына, мае родзіны. Праца над зьбіраньнем слоўнікавага матар’ялу праходзіла пад кіраўніцтвам Камісіі для ўкладаньня жывой беларускай мовы Інстытуту Беларускае Культуры пры беспасярэдных зносінах з самой Камісіяй, якая наважыла выдаць маю працу асобнай кніжкаю, зважаючы на каштоўнасьць такога выданьня з навуковага погляду.
Каталёг: BTH | EEDC | Прыватны кнігазбор