Мельнікаў Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Мельнікаў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Аркуш Алесь, Беларусь – адзін верш, 02

Беларусь – адзін верш

Алесь Аркуш

02

Месца выхаду: Менск-Варшава

Дата выхаду: 2012-02-08

Выдавец: БелсатTV

Памеры: 00:08:35

Катэгорыя: Відэа

Copyright © by Белсат

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку. Пачаў друкавацца ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку „Тутэйшыя”. Першая кніга, зборнік паэзіі „Вяртанне” (сэрыя „Бібліятэка часопіса „Маладосць”), выйшла ў 1988 годзе. Заснаваў і выдаў 6 нумараў літаратурнага альманаху „Ксэракс Беларускі”. Пісаў тэксты для полацкага рок-гурта „Мясцовы час”. (...)

www.belsat.eu



Беларускія аўтары: Аркуш Алесь

Выдаўцы і выдавецтвы: БелсатTV

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусь – адзін верш

Варта пазнаёміцца:

video
Дранько-Майсюк Леанід, Беларусь – адзін верш, 10

Беларусь – адзін верш

Леанід Дранько-Майсюк

10

Я нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў кветкавым палескім мястэчку Давыд-Гарадок. Змалку кветкі ўвайшлі ў маё жыццё і пазней сталі маёй літаратурнай тэмай. Мае землякі жылі з таго, што вясной прадавалі насенне кветак і сваім дзецям, калі яны прасілі купіць ім цацкі, казалі: „Глядзіце на кветкі — гэта самыя лепшыя цацкі ў свеце!..” У 1974 годзе я скончыў у Давыд-Гарадку дзесяцігодку і пайшоў працаваць на мясцовы заводзік слясарна-мантаж... Болей »


video
Вярцінскі Анатоль, Беларусь – адзін верш, 09

Беларусь – адзін верш

Анатоль Вярцінскі

09

Анатоль Ільіч Вярцінскі (нар. 18 лістапада 1931, в. Дзямешкава Лепельскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член СП... Болей »


video
Жыбуль Віктар, Беларусь – адзін верш, 07

Беларусь – адзін верш

Віктар Жыбуль

07

Віктар Жыбуль нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 г. у Менску. Закончыў менскую сярэднюю школу № 87 (1995), філфак БДУ (2000), асьпірантуру пры ім (2003). Кандыдат філялягічных навук (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі “Першацвет” (1995 – 2002), цяпер – у часопісах “Роднае слова” і “Arche”. Літаратурны шлях пачаў зь перамогі на менскім гарадзкім паэтычным конкурсе “Родны горад” (1994). Набыў вядомасьць як паэт-экспэрымэнтатар, аўтар н... Болей »


video
Глобус Адам, Беларусь – адзін верш, 06

Беларусь – адзін верш

Адам Глобус

06

Глёбус Адам (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзімі́р Вячасла́вавіч)— беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец нарадзіўся 29 верасня 1958 у Дзяржынску (Койданава). У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі ўніверсітэт. Працаваў мастаком, рэстаўратарам, рэдактарам. Займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). З’яўляецца сябрам Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1989 году. (...... Болей »


video
Бураўкін Генадзь, Беларусь – адзін верш, 05

Беларусь – адзін верш

Генадзь Бураўкін

05

Паэт, публіцыст, перакладчык, літаратурны крытык, грамадскі дзяяч. Нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёну Віцебскай вобласці. Другую сусветную вайну перажыў на акупаванай тэрыторыі. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1959). Працаваў у часопісе "Камуніст Беларусі", у газеце "Літаратура і Мастацтва", быў карэспандэнтам "Правды" па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць". З 1978 Г. Бураўкін - ... Болей »


video
Бабкоў Ігар, Беларусь – адзін верш, 04

Беларусь – адзін верш

Ігар Бабкоў

04

Ігар Бабкоў – паэт, філосаф, перакладнік. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН Цэнтра. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі (Беларусь). Скончыў аддзяленне філасофіі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту (Мінск, 1986). Стажыраваўся ў Лондане (1992), Варшаве (1995), Парыжы (1999, па стыпендыі Гедройца) і Берліне (Стыпендыянт Літаратурнага Калёквіюма Бэрлін, 2008). Ларэат літаратурных прэміяў Гліняны велес (1992) і Залатая літа... Болей »


video
Рыжкоў Віталь, Беларусь – адзін верш, 08

Беларусь – адзін верш

Віталь Рыжкоў

08

Віталь Рыжкоў (нар. у Магілёве 28 красавіка 1986 г.) — беларускі паэт, перакладчык. Жыве ў Менску. Ляўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2008), фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН‑цэнтру да стагодзьдзя газэты «Наша Ніва» (2006), конкурсу імя К. Шэрмана (2009), пераможца слэму фэстывалю «Березневі Коти-4» (г. Ужгарад, Украіна), ляўрэат прэміі «Дэбют» імя М. Багдановіча за кнігу паэзіі «Дзьверы, замкнёныя на ключы». Вершы д... Болей »


video
Арлоў Уладзімір, Беларусь – адзін верш, 03

Беларусь – адзін верш

Уладзімір Арлоў

03

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага. У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам. Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі. (...) ... Болей »


video
Бурлак Вера, Беларусь – адзін верш, 01

Беларусь – адзін верш

Вера Бурлак

01

Вера Бурлак, вядомая таксама як Джэці, нарадзілася 2 красавіка 1977 г. у Кіеве і, як сама прызнаецца, “з таго часу мала зьмянілася”. Закончыла музычную школу па клясе фартэпіяна, філфак Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту (2001), асьпірантуру (2004). Кандыдат філялягічных навук (2005). Выкладае расейскую літаратуру ў Белдзяржунівэрсытэце. Вершы піша з дашкольных гадоў, аднак актыўна друкавацца пачала ў 2001 г. Аўтарка некалькіх самвыда... Болей »