Правы пацыента

Правы пацыента

Малы даведнік

Месца выхаду: Менск

Выдавец: Асацыяцыя Беларускіх Медыкаў, Асамблея Няўрадавых Дэмакратычных Арганізацыяў, Праваабарончы Цэнтр Вясна

Катэгорыя: Правы чалавека; Грамадзтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Асамблеі Няўрадавых Дэмакратычных Арганізацыяў

Грамадзяне Беларусі, незалежна ад полу, расы, мовы, нацыянальнасці, пасады, сацыяльнага статусу, месца жыхарства, рэлігійнай прыналежнасці ды іншых аб-ставінаў, маюць права на ахову здароўя. Гэтае права гарантуецца Канстытуцыяй (арт. 45), а таксама законам “Аб ахове здароўя” (арт. 5). Паводле ўсё таго ж 5-га артыкула закона “Аб ахове здароўя” права на ахову зда-роўя забяспечваецца аховай навакольнага асяроддзя, стварэньнем спрыяльных умоваў для працы, побыту, адпачынку, гігіенічным выхаваннем і навучаннем гра-мадзянаў вытворчасцю і рэалізацыяй якасных прадуктаў харчавання, стварэннем умоваў для заняткаў фізічнай культурай і спортам, а таксама прадастаўленнем насельніцтву даступнай медыцынскай дапамогі, у тым ліку і бясплатнага лячэння ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся брашура ў адным файле