Кіпель Вітаўт

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1927 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Вітаўт Кіпель. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Шарп Джын, Ад дыктатуры да дэмакратыі

Ад дыктатуры да дэмакратыі

Канцэптуальныя асновы вызвалення

Шарп Джын

Выдавец: Інстытут імя Альбэрта Эйнштайна

Катэгорыя: Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://www.aeinstein.org/

Як узьнікаюць дыктатуры, якая іхняя прырода? Ці можна прадухіліць ці зьліквідаваць дыктатуру? Вось пытаньні, якія ўжо здаўна хвалююць аўтара, з чаго і паўстала кніга. Дасьледчык не абмяжоўваўся толькі веданьнем літаратуры. На працягу некалькіх гадоў ён знаёміўся з людзьмі, якія жылі і пакутавалі пры кіраваньні нацыстаў, некаторыя зь іх прайшлі праз канцэнтрацыйныя лягеры. Звесткі пра камуністычны тэрор у розных краінах атрымліваліся таксама зь літаратуры і праз асабістыя кантакты. Жах гэтых рэжымаў здаўся аўтару яшчэ большым, бо камуністычная дыктатура ўсталёўвалася ў імя вызваленьня ад гнёту і эксплуятацыі. Але пачуцьцё заклапочанасьці ды набыты досьвед спарадзілі ў дасьледчыка цьвёрдую думку, што ёсьць магчымасьць прадухіліць наступ тыраніі, што можна весьці пасьпяховую барацьбу супраць дыктатуры без масавага дзьвюхбаковага зьнішчэньня, што дыктатуру можна перамагчы і прадухіліць узнікнеьне зь попелу новай дыктатуры. Калі людзі разумеюць, што ад іх патрабуецца дзеля вызваленьня, то яны здольныя выпрацаваць дзеяньні, якія праз цяжкую працу прынясуць свабоду. Хоць, трэба памятаць, падзеньне дыктатуры не прыводзіць да ідыліі. Кніга заканчваецца пералікам відаў негвалтоўных дзеяньняў.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле