Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2006
Катэгорыя: Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4619]
Дадатковая даведка: http://www.spring96.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна
Гэтая кніжка – адная з шэрагу, прысьвечаных падзеям Вясны—2006 у Менску, а менавіта пратэстам беларускай грамадзкасьці на несправядлівыя прэзыдэнцкія “выбары”. Адметнасьць выданьня ў тым, што тут рэпрэзэнтаваныя ня толькі рэфлексыі журналістаў, але і сьведчаньні непасрэдных удзельнікаў падзеяў. Запісы рабіліся паўсюль – у намётавым мястэцку ў цэнтры Менску, на масавых акцыях, у судах, ля сьцен беларускіх турмаў... Вось як апісваецца сцэна вызваленьня ва ўспамінах аднаго з пратэстоўцаў: “З цудоўным настроем і сваімі вялізнымі пакункамі пад канвоем мы рушылі ўніз. Некалькі хвілінаў пайшло для выкананьня фармальнасьцяў (нам далі пэўныя даведкі) і атрыманьня асабістых рэчаў. “Ну як вам? Вернецеся да нас яшчэ?” – спытаў на развітаньне афіцэр. “Калі зноў затрымаюць за праўду, вернемся. Як іначай...” – пачуў у адказ”. Цікава пагартаць судовыя пастановы адносна ўдзельнікаў тае выбарчае кампаніі і намётавага мястэчка. Гэта нашая шытая навыварат сучасная гісторыя. Гісторыя нахабнай беспакаранасьці, падману і фальшу, узведзеная на дзяржаўны ўзровень. Але гэта таксама гісторыя мужнага супраціву тысячаў звычайных людзей. Вясна 2006-га паказала, што супольныя і зладжаныя намаганьні беларускіх дэмакратычных сілаў прывядуць да зьменаў палітычнай сытуацыі ў краіне. (А.Д.)
Каталёг: Kamunikat.org | BTH