Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2007
Выдавец: РІВШ
Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Культура; Мэтадычная літаратура; Рэлігія; Грамадзтва; Літаратуразнаўства
Copyright © 2007 by Шамякіна Т.І.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 7.046.1
Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага “жывёльнага”, календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх – філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы – у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.
Беларускія аўтары: Шамякіна Таццяна
Каталёг: Kamunikat.org
Книга оригинальная и по содержанию, и по форме. Она состоит из 12 очерков, объединенных темой восточного народного календаря. Но более всего автора интересует связь культур, отношение славян к соответствующим животным-символам, которые и определяют специфику китайского календаря. Через оценку этих символов лучше познаются европейские этносы. Каждая статья книги представляет собой культурологическое эссе, насыщенное исключительно богатой... Болей »
Кніга створана на аснове факультатыўнага школьнага курса “Міфалогія і літаратура”, але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў – студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках. Упершыню канцэптуальна і шматпланава даследуецца праяўленне ў беларускай класічнай літаратуры міфапаэтычнага мыслення як структураўтваральнай і тропаўтв... Болей »
“Славянская міфалогія” – аўтарскі курс лекцый, які ўяўляе сабою поўнае выкладанне дысцыпліны згодна праграмы “Славянская міфалогія” (Мінск: РІВШ, 2005 – 37 с.). Курс арыентаваны на вучэбны дапаможнік (пад грыфам) Т.І.Шамякінай “Міфалогія Беларусі. Нарысы” (Мінск: Мастацкая літаратура, 2000 – 400 с.), аднак у параўнанні з дапаможнікам значна мадэрнізаваны з улікам навейшых дасягненняў у філалогіі. Мэта курса лекцый – пазнаёміць студэнтаў... Болей »
Упершыню беларуская міфалогія прадстаўлена як сістэма ў кантэксце сусветнай, у асноўным індаеўрапсйскай. Міфалогія паказана як выток літаратурных матываў і вобразаў, сюжэтаў выяўленчага мастацтва. Прасочваецца яе сувязь з дэкаратыўным мастацтвам і архітэктурай. Шырока разглядаецца агульначалавечая праблематыка — Жыццё і Смерць, Чалавек і Прырода, Дабро і Зло. Кніга будзе карыснай студэнтам ВНУ, настаўнікам сярэдніх школ і вучням старэйш... Болей »
Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стыль і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, I. Чыгрынава, I. Пташнікава. Кпіга цікавая і для спецыялістаў, і для аматараў літаратуры. Болей »