Бабкоў Ігар

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Ігар Бабкоў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Забытых таямніцаў чар / Zapomnianych tajemnic czas

Забытых таямніцаў чар / Zapomnianych tajemnic czas

Легенды, паданні, аповесці ваколіц Белавежскай Пушчы / Legendy, podania, opowieści okolic Puszczy Białowieskiej

Месца выхаду: Гайнаўка

Дата выхаду: 2006

Рэдактар: Герасімюк Наталля

Перакладчык: Карпюк Людміла, Лаўранчук Тамара

Мастацкі рэдактар: Ціханюк Агнешка

Выдавец: Музей І Асяродак Беларускай Культуры Ў Гайнаўцы

Выдавецтва/ друкарня: Drukarnia MKJ

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Мастацкая літаратура; Турыстыка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [10608], [10609], [10610], []

Дадатковая даведка: Праeкт вокладкі Наталля Герасімюк; Карэктар Тамара Лаўранчук; Aпрацаванне Выдавецка-Эдытарская Агенцыя ЭкаПрэс А. Пaскробкa; Склад: Артур Садурcкі

Кніга з такой прыгожай назвай – вынік агульнай працы настаўнікаў, вучняў і апантаных цудоўнай ідэяй пошуку таямніц мінулага людзей шаноўнага ўзросту, якія жывуць па абодва бакі Белавежскай пушчы. Рэдактарам выдання выступае Наталля Герасімюк, адначасова аўтар аднайменнага праекту, прадуктам якога і з’яўляецца публікацыя. Гэта двухмоўнае выданне (польска-беларускае) знаёміць наз з міфамі і легендамі, звязанымі з паходжаннем назваў асобных вёсак і паселішчаў, расказвае аб далёкай мінуўшчыне, адкрываючы чароўныя таямніцы. Зборнік складзены з дзвюх частак – польскай і беларускай, - кожная з якіх прэтэндуе на самастойнасць, бо не з’яўляецца працягам папярэдняга варыянта. Пасярэдзіне – карта еўрарэгіёна, які ўключае ў сябе тры раёны беларускай тэрыторыі (Камянецкі, Пружанскі і Свіслацкі) і Гайнаўскі павет з памежнай польскай тэрыторыі. Выданне багата ілюстраванае, пры чым малюнкі зроблены не прафесійным мастаком, а амататарам, якому ўдалося знайсці той адзіна правільны мастацкі падыход, каб перадаць дух таямнічасці зместу. (Н.Г.)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Забытых таямніцаў чар. Легенды, паданні, аповесці ваколіц Белавежскай Пушчы (беларуская частка кнігі ў файле PDF)
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Zapomnianych tajemnic czar. Legendy, podania, opowieści okolic Puszczy Białowieskiej (польская частка кнігі ў файле PDF)