Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2006
Рэдакцыйная калегія: Над кнігай працавалі Арэшка Вацлаў, Андросік Ларыса, Коваль Ірына, Андрэева Юлія;
Памеры: 64 с.
Катэгорыя: Палітыка; Грамадзтва
Copyright © 2006 by Блізкая гісторыя
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2942]
Дадатковая даведка: Дзякуем усім тым, хто паспрыяў правядзенню конкурса і выданню гэтай кнігі
У 2006 годзе беларускім школьнікам было прапанавана напісаць эсэ, прысьвечаныя тэме Свабоды. На конкурс паступіла больш за 200 працаў. Відавочна, тэма кранула – значыць, беларуская моладзь не абыякавая да тэмы свабоды. Працы вельмі розныя. Ёсць зробленыя посьпехам, ці «па шаблёну», ёсць літаратурныя спробы, нямала сур’ёзных, з выкарыстаньнем крыніцаў, цытатаў і малюнкаў. Вельмі рознае і бачанне свабоды — часам супрацьлеглае. Гэтая разнастайнасць – вельмі добрая з’ява: яна паказвае неабыякавасьць канкурсантаў. Моладзь больш яскрава, шчыра, бяз штучнага аднадумства разважае пра лёс грамадзтва і асобы, хай сабе часам і трохі наіўна. Вялікаю праблемаю было адабраць найлепшыя працы. У рэшце рэшт было вырашана не вызначаць першыя ці другія месцы і што ўсе эсэ, якія патрапілі ў зборнік, вартыя ўвагі. Працы разьмеркаваныя па трох раздзелах. Асноўны прынцып – падыход аўтараў да паняцьця Свабода. У першым раздзеле зьмешчаныя эсэ, аўтары якіх унікліва шукаюць, што азначае “свабода” для іх ды іхнага пакаленьня, для грамадзтва. Аўтары эсэяў, якія трапілі ў другі раздзел, упэўненыя, што свабода павінна рэгулявацца дзяржаваю. У трэці раздзел трапілі працы, стваральнікі якіх прагнуць свабоды ды адчуваюць яе брак.
Каталёг: Kamunikat.org | EEDC | Прыватны кнігазбор