Бутрым Венанцы

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1936 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Венанцы Бутрым. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Марціновіч Віктар

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Віктар Марціновіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Курыльчык Рышард, Славянскі пярэдадзень

Славянскі пярэдадзень

Курыльчык Рышард

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2007

Translator: Бутэвіч Анатоль

Publisher: Чатыры чвэрці

Category: Translations

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Рышард Курыльчык – вядомы не толькі ў Польшчы пісьменнік, аўтар незвычайных гістарычных раманаў і аповесцяў, якія ў сціслай форме ахопліваюць вялізныя часавыя і тэрытарыяльныя абшары гісторыі. У яго творчасці пераважаюць стрыманасць формы і прымат зместу. Ён шукае адказу на шматлікія загадкі гісторыі, над якімі б’юцца даследчыкі розных эпох. Аднак робіць гэта не толькі на грунце гістарычных звестак, але і па-мастацку займальна. Нездарма ў Польшчы яго называюць апошнім з магікан у галіне гістарычнай прозы. А нарадзіўся Рышард Курыльчык 18 мая 1945 годзе ў в. Дзедзіна на нашай Браслаўшчыне. Аўтар гістарычных кніжак “Сакрэтныя архівы караля каралёў”, “Ерусалім, Ерусалім”, “Апошні апостал”, “Папа”, “Нязломны з Назарэта” і інш. Беларускаму чытачу ўпершыню прапануецца пераклад на родную мову аповесці “Славянскі пярэдадзень”.

Catalog: Kamunikat.org

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

Worth reading:

Курыльчык Рышард, Нязломны з Назарэта

Нязломны з Назарэта

аповесць

Курыльчык Рышард

Перад вамі выдатная аповесць аб апошніх гадах зямнога жыцця Ісуса Хрыста. Гэта – захапляльны мастацкі твор, арыгінальны як паводле зместу, так і па форме. Падзеі трох гадоў зямнога жыцця Ісуса Хрыста асвятляюцца ў розных па памеры раздзелах аповесці – "дванаццаці гадзінах". Адзінаццаць з іх надзвычай насычаны інфармацыяй, а апошняя – "гадзіна дванаццатая" – не мае тэксту. І ў гэта аўтарам закладзены глыбокі філасофскі сэнс: эпіграф апов... More »


Курыльчык Рышард, Славянскі світанак

Славянскі світанак

Курыльчык Рышард

Калі вы хочаце больш даведацца пра тое, як і адкуль з'явіліся на зямлі славяне, тады гэтая кніга для вас. Калі вы прыхільнік новых і часам нечаканых гіпотэз развіцця старадаўняй чалавечай цывілізацыі, тады вам будзе цікава прасачыць за ходам думак Рышарда Курыльчыка. Калі вы аматар прыгод, авантур і нават дэтэктыўных сюжэтаў, заснаваных на рэальных фактах чалавечай гісторыі, тады далучайцеся да аўтара. Займальнасць напісанага і дасведча... More »