![]() |
![]() |
Месца выхаду: Варшава
Дата выхаду: 2006
Перакладчык: Янусік Аляксандар
Мастацкі рэдактар: Куштра Марта
Выдавец: Fundacja im. Stefana Batorego
ISBN: 83-89406-63-2
Катэгорыя: Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва
Copyright © 2006 by Fundacja im. Stefana Batorego
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Дызайн вокладкі Тэрэса Аляшчук; Карэктар Аляксандар Nabicki; Набор TYRSA Sp. z o. o. http://www.batory.org.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Фонду імя С. Баторыя
Адна з праблемаў, зь якой сутыкнуўся Эўразьвяз у дачыненьнях з суседзямі – беларускае пытаньне. У гэтым кірунку неабходна ўлічваць наступныя тры фактары. Першы. Пашырэньне Эўразьвязу ў 2004 г. прывяло да таго, што ЭЗ цяпер мае зь Беларусьсю мяжу ў 1000 кілямэтраў (Латвія, Літва, Польшча). Апроч таго, выявілася адсутнасьць пасьлядоўнай стратэгіі ЭЗ у дачыненьні да Беларусі да і пасьля пашырэньня ў 2004 г. Другі. Каляровыя рэвалюцыі, найперш Памаранчавая ва Ўкраіне, зьмянілі сытуацыю на постсавецкай прасторы, а зь ёй і ў Беларусі. Працэсы дэмакратызацыі ва Ўкраіне, Грузіі, Малдове – ускосным і непасрэдным чынам – уплываюць на сытуацыю ў краіне. Частка беларускага грамадзтва пільна сочыць за падзеямі ў постсавецкіх краінах, і пасьпяховыя рэформы сталі б доказам таго, што Беларусь таксама можа быць нармальнай эўрапейскай краінай.
Каталёг: Kamunikat.org