Масквін Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Масквін.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Беларусь сцэнары рэформаў

Беларусь сцэнары рэформаў

Publication Place: Варшава

Publication Date: 2003

Editor: Анціпенка Алесь, Булгакаў Валер

Editorial Staff: Карэктар: Гуйда Вэраніка; Дызайнэр вокладкі: Алешчук Тэрэса;

Graphics Design: Куштра Марта

Publisher: Fundacja im. Stefana Batorego

ISBN: 83-89406-09-8

Category: Politics; Human Rights; Society

Copyright © 2003 by Fundacja im. Stefana Batorego

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)

Copy Numbers: EEDC — [2252]

Call Number: XIV.3.Bia

Supplementary Data: Макетаваньне: TYRSA; Праект зьдзейсьнены пры фінансавай дапамозе Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі (Вашингтон) http://www.batory.org.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Фонду імя С. Баторыя

Праект «Эўрапейскі выбар для Беларусі», вынікам якога ёсьць гэтая кніга, стартаваў летась улетку. Ужо тады было ясна, што абяцанай уладамі падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2001 г. эканамічнай лібэралізацыі ня будзе. Нягледзячы на пэўную стабільнасьць, у эканоміцы краіны назіраліся нэгатыўныя тэндэнцыі: рост цэнаў на тавары першай неабходнасьці і камунальныя паслугі, зьніжэньне пакупніцкай здольнасьці значнай часткі насельніцтва, павелічэньне колькасьці стратных прадпрыемстваў і г. д. Да таго ж адбывалася ўмацаваньне жорсткасьці аўтарытарнага рэжыму, а сацыялягічныя дасьледаваньні адзначалі спаданьне рэйтынгу прэзыдэнта. Усё гэта паказвала, што эканамічная і палітычная сыстэма краіны непазьбежна сутыкнуцца з жорсткай неабходнасьцю рэфармаваньня, а іх далейшая кансэрвацыя можа выклікаць сыстэмны крызыс усяго грамадзтва. Гэты, хай сабе і абстрактны, прагноз актуалізоўваў ідэю дэмакратычных трансфармацыяў у краіне. Сам праект узьнік не на голым месцы. Ажыцьцявіць яго было б немагчыма, калі б у краіне ня склалася сетка незалежных аналітычных асяродкаў, якія ў 2001-2002 гг. выдалі некалькі сур’ёзных працаў. У адной зь іх, а менавіта «Беларуска-расійская інтэграцыя. Аналітычныя артыкулы» (Менск: Энцыклапедыкс, 2002), слушна даводзілася, што «Саюзная дзяржава» - гэта ня што іншае, як «інстытуцыйны фантом», а пэрспэктывы аб’яднаньня Беларусі і Расеі хімэрычныя.

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

View/ Download This Chapter/ Article... Прадмова
View/ Download This Chapter/ Article... 1. Агляд праектаў і ідэяў рэфармаваньня палітычнай сыстэмы Беларусі
View/ Download This Chapter/ Article... 2. Агляд і ацэнка праектаў і ідэяў рэфармаваньня эканомікі Беларусі
View/ Download This Chapter/ Article... 3. Агляд праектаў і ідэяў рэфармаваньня сацыяльнай сфэры Беларусі
View/ Download This Chapter/ Article... 4. Агляд раектаў, ідэяў і канцэпцыяў рэфармаваньня адукацыі ў Беларусі
View/ Download This Chapter/ Article... 5. Пэрспэктывы эўрапейскай інтэграцыі Беларусі
View/ Download This Chapter/ Article... Пра аўтараў
View/ Download This Chapter/ Article... Асноўныя скароты