Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей, якія захоўваюцца ў замежных краінах.

Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей, якія захоўваюцца ў замежных краінах.

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 1999

Рэдактар: Мальдзіс Адам, Давыдзенка Наталля

Выдавец: Беларускі Фонд Культуры

Выдавецкая сэрыя: Вяртанне

ISBN: 985-6523-05-2

Катэгорыя: Гісторыя; Культура

Copyright © 1999 by Калектыў аўтараў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://www.lingvo.minsk.by/mab/@book/index.htm

Зборнік складаецца з навуковых дасьледаваньняў, якія заснаваны на выніках пошукаў у архівах, бібліятэках і музэях Беларусі, Польшчы, Расеі, Украіны і Францыі, дзе выяўляліся матэрыялы, якія зьвязаны з духоўнай і матэрыяльнай культурай беларускага народа, паходзяць з тэрыторыі Беларусі. Для Беларусі праблема пошуку і вяртаньня страчаных нацыянальных каштоўнасьцяў надзвычай актуальная. Патрэбна шматгадовая карпатлівая і сыстэматычная праца ў распрацоўцы прававых нормаў, вырашэньні навуковых і практычных пытаньняў. Стымулам непрымусовага вяртаньня каштоўнасьцяў могуць і павінны быць маральныя фактары. Прытрымлівацца маральна-этычных нормаў пры рэалізацыі міжнароднага права ў гэтай сфэры ды увесь час нагадваць пра маральныя абавязкі надзвычай важна. Бясспрэчна, маральных магчымасьцяў недастаткова, каб разблытаць гордзіеў вузел супярэчнасьцяў, зьвязаных з лёсам каштоўнасьцяў нашага народу, раскіданых па сьвеце ў выніку глябальных і лякальных палітычных падзей, уласнай недасьведчанасьці і іншых прычын. Але на першым этапе будзе дастаткова вярнуць гэтыя каштоўнасьці ў навуковы і культурны ужытак, прадугледзіць розныя формы іх сумеснага выкарыстаньня. Супрацьстаяньне ж у вырашэньні гэтай праблемы можа прывесьці да самых нэгатыўных наступстваў — да утойваньня каштоўнасьцяў, гэта значыць, да выключэньня іх з культурнага і навуковага ужытку. У такім выпадку перамешчаныя каштоўнасьці робяцца недаступнымі не толькі для прадстаўнікоў народаў — іх стваральнікаў, але і для грамадзкасьці той краіны, дзе яны схаваныя. Ас

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Тэарэтычныя і агульныя пытанні
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Германія
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Літва
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Польшча
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Расія
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Украіна
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Францыя
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Кароткія звесткі пра аўтараў
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Паказальнікі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Змест
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў фармаце PDF.