Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2010
Выдавец: БелсатTV
Выдавецкая сэрыя: Дакументальныя фільмы
Памеры: 00:34:51
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Грамадзтва; Відэа
Copyright © 2011 by Белсат
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.belsat.eu
Ён пражыў 53 гады, але гэтага яму хапіла, каб стварыць Беларусь. Такую Беларусь, якую мы любім менавіта як Беларусь. Ён стварыў яе сваімі кнігамі для сябе і для нас. Творы Уладзіміра Караткевіча – гэта не толькі цікавая гістарычна-дэтэктыўная літаратура, але і прышчэпка любові да Беларусі. Свядома ці несвядома, але атрымаўся менавіта такі эфект. На тое і геній. Тэлеканал «Белсат» 20 траўня ў цыкле «Невядомая Беларусь» паказаў дакументальны фільм пра таямніцы ўплыву караткевічавых твораў на фармаванне беларускае нацыянальнае свядомасці. І падсвядомасці таксама. Фільм называецца «Уладзімір Караткевіч. Душа застанецца» паводле першага радка аднаго з вершаў творцы. Гэты выраз адпавядае канцэпцыі стужкі, кажа яе прадзюсарка, спявачка Кася Камоцкая, якая гутарыць пра Караткевіча з героямі фільму: ягонымі сябрамі ды чытачамі-выхаванцамі.
Відэа: Дакументальныя фільмы
Беларускія аўтары: Караткевіч Уладзімір
Выдаўцы і выдавецтвы: БелсатTV
Каталёг: Kamunikat.org