Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1993
Перакладчык: Хаўстовіч Мікола
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памеры: 193с.
ISBN: 5-340-00762-2
Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Пераклады
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [7320]
Дадатковая даведка: Каментарыі Мар’яна Пялчынскага
Лякарка з Наваградка Саламея Русецкая, апісваючы свае жыццёвыя прыгоды, якія назвала “Авантурамі” жыцця, стварыла ўспаміны, якія зместам нагадваюць прыгодніцкі раман. За сваё жыццё, поўнае нечаканасцяў і авантураў, аўтарка наведала шматлікія краіны і гарады, мела доступ да двара турэцкага султана, была ўвахожая ў палацы расейскай імператрыцы Ганны Іванаўны, кантактавалася з аўстрыйскім імператарам, з князямі Радзівіламі, Патоцкімі, Сангушкамі. Прыродны розум, кемлівасць, адвага і знаходлівасць дазвалялі ёй з гонарам выходзіць з самых неверагодных і небяспечных сітуацый. Гісторыя ведае нямала мастацкіх твораў, якія адначасова належаць некалькім літаратурам. Да іх ліку адносяцца і ўспаміны Саламеі Пільштынавай з Русецкіх, якія маюць па-барочнаму доўгую і квяцістую назву “Пададзенае свету рэха заняткаў, падарожжа і жыцця майго авантураў на чэсць і хвалу Пану Богу, у Святой Тройцы Адзінаму, і самой святой Маці Хрыста, Пана майго, і ўсім святым”
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB