![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 2011-01
Editor: Пятровіч (Сачанка) Барыс
Copyright © by 2007-2011 Саюз Беларускіх пісьменнікаў
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Пра сучасных Каінаў і Авелаў. Дзіўныя справы твае… чалавеча! Кажы ні кажы, паўтарай ні паўтарай, тыцкай носам — ні тыцкай, а — як гарохам аб сценку. Што ў абывацеляў, што ў вас, творцаў, інжынераў, так сказаць, чалавечых душаў. Пішаце-пішаце, а самі — ці чытаеце? Аповеды Бібліі, напрыклад. Не?! А гісторыя Авеля і Каіна са Старога Запавету — ой як паказальная і ў нашым сучасным жыцці, сімвалічная і… актуальная! Як, зрэшты, і гісторыя Сотніка з Рыбаком — з бібліі чалавечага духу, напісанай непераўзыдзеным Васілём Быкавым. Патлумачу пра ўсё па парадку. Не лятаю я ў творчых ампірыях, не лічуся апазіцыянеркай і яшчэ з 2006 года ўсялякія сталічныя нашыя «Плошчы» бокам абыходжу. Тым больш, што некаторыя — як цэнтральная Кастрычніцкая — лёдам у гэтыя выбарчыя часы залітая. На каньках стаяць не ўмею: не той узрост. Спіна, не пры вас сказана будзе, баліць, і бразнуцца касцьмі сваімі старымі баюся. Не так бразнуцца, як — не падняцца…
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Літаратурная Беларусь
«Літаратурная Беларусь» — культурна-асветніцкі праект, свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў,перакладчыкаў і чытачоў Беларусі. More »
«Літаратурная Беларусь» — культурна-асветніцкі праект, свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў,перакладчыкаў і чытачоў Беларусі. More »
«Літаратурная Беларусь» — культурна-асветніцкі праект, свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў,перакладчыкаў і чытачоў Беларусі. More »
«Літаратурная Беларусь» — культурна-асветніцкі праект, свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў,перакладчыкаў і чытачоў Беларусі. More »
«Літаратурная Беларусь» — культурна-асветніцкі праект, свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў,перакладчыкаў і чытачоў Беларусі. More »
З цэнтра Мінска дакладна на поўнач вядзе вуліца пад назовам Даўгінаўскі тракт, якая за кальцавой дарогай плаўна пераходзіць у шашу Р58. У сваю чаргу гэтая шаша з’яўляецца мадэрнізаваным і значна шырэйшым гістарычным Даўгінаўскім трактам. Новая шаша ўвабрала ў сябе 50 км старой дарогі. А разам з кіламетрамі да яе перайшлі славутасці і, натуральна, успаміны пра чатыры стагоддзі гісторыі тракта… Тут у пачатку ХІХ стагоддзя на рацэ Вяча быў... More »
Вялізная чорная муха доўгі час атакавала аконную шыбу. Але марна. Свабода, што здавалася такой блізкай, была для яе недасяжнай марай. Бом, бом бом… У цішыні панурай хаты ўдары мухі аб шкло чуліся гучна. Яны ніяк не раздражнялі старую Аўдоццю, што ляжала на высокім ложку. Аўдося прызвычаілася да манатоннага і доўгага жыцця, у якім яе мала што магло ўжо зацікавіць. Ейная душа даўно прагнула вырвацца на свабоду прэч са спакутаванага хвароб... More »
Стагоддзе Быкава. Гэты нумар прысвечаны 100-гадоваму юбілею Народнага пісьменніка Беларусі, творцы і грамадскага дзеяча Васіля БЫКАВА (19 чэрвеня 1924 г.—22 чэрвеня 2003 г.). Асноўную частку выдання склалі аўтарскія прамовы, гутаркі, ліставанне, прысвечаныя празаіку вершы, фотаальбом, а таксама ўспаміны і згадкі пра Васіля Уладзіміравіча, якія высвечваюць асноўныя вехі яго жыцця і творчасці, яго змагарнай працы і чалавечага подзвігу. More »
Пасля развалу сацыялістычнага лагеру маладыя незалежныя рэспублікі сталі на радасцях хутка будаваць сваю нацыянальную ідэалогію. Паколькі кожны народ на свеце хоча быць не толькі сытым, але і вечным, то само існаванне яго без нацыянальнай ідэі падаецца вельмі нелагічным і супярэчлівым. Вось і пачалі яе шукаць у былых сацыялістычных краінах усе, хто не выкарыстаў смутны і мутны час для таго, каб узбагаціцца ў бізнэсе або зрабіць кар’еру... More »
У застойна-савецкі 1972 год беларус замежжа выдаў кнігу «У сьвятле гістарычных фактаў» — адказ на брашуру гісторыка-вульгарызатара Лаўрэнція Абэцэдарскага «У святле неабвержных фактаў» (1969), — дзе па-навуковаму паказаў, што «бэсэсэраўскае выданне» мае чужы шавіністычны характар і свядома абкрадвае гісторыю беларускага народа, што «за прыкладам старое расейскае гістарыяграфіі афіцыйная савецкая гістарычная навука ніяк ня можа пагадзіцц... More »