Аркуш Алесь, Жыццё з літаратурай, 3.02.2011

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны

Аркуш Алесь

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2011-02-03

Рэдактар: Аркуш Алесь

Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя

Выдавецкая сэрыя: Жыццё з літаратурай

Катэгорыя: Радыёперадачы

Copyright © 2011 by Беларускае Радыё Рацыя

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У перадачы пачуеце: у Менску адзначылі Дзень нараджэння Эдгара Алана По; Артур Клінаў паабяцаў камерцыялізаваць беларускую літаратуру; а таксама рэцэнзію на кнігу Леаніда Дранько-Майсюка «Паэтаграфічны раман».

Беларускія аўтары: Аркуш Алесь

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Радыё Рацыя

Выдавецкія сэрыі: Жыццё з літаратурай

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Літаратары-перакладчыкі, сябры беларускага інтэрнэт-часопісу перакладной літаратуры “Прайдзісвет” адсвяткавалі 202-ю гадавіну з дня нараджэння амерыканскага пісьменніка Эдгара Алана По. На вечарыне прагучалі пераклады твораў бацькі дэдэктыўнага жанру на беларускую мову ў выкананні прафесійных перакладчыкаў, сярод якіх і паэт Андрэй Хадановіч.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Пачатак новай эры у беларускай літаратуры абвесціў Артур Клінаў. Вядомы беларускі мастак, літаратар і галоўны рэдактар часопіса “Партызан” прадставіў свой новы раман “Шалом” у мінскай кнігарні “Логвінаў” ды зладзіў продаж у выглядзе пэрформансу, абвясціўшы старт кампаніі “Шалом у кожны дом”. Кожнаму пакупніку ў першы дзень продажаў аўтар падрыхтаваў прыз. Сяргей Будкін пабываў на прэзентацыі кнігі, з дапамогай якой можа вярнуцца мода на чытанне літаратуры ў метро.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Беларускія творцы паэтычнага тэатру «Арт-С» адзначылі можа й не беларускага паходжаннаня, але знаёмае кожнаму беларусу свята «Дзень Таццяны». На святочнай вечарыне сабралося шмат творчых жанчын з гэтым імем. Адзінай не Таццянай, з тых, хто ў гэты вечар прэзентаваў сваю творчасць прысутным, аказалася паэтка, дырэктарка тэатру «Арт-С» Аксана Спрынчан.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Развітанне з годам Ежы Гедройця і прывітанне года Чэслава Мілаша адбылося ў межах Беларускіх чацьвяргоў у Беластоцкім універсітэце. Апошнімі нашчадкамі Вялікага Княства Літоўскага назваў гэтых двух выбітных асобаў адзін з удзельнікаў сустрэчы. А доктар Лена Глагоўская заўважае, што і Гедройць, і Мілаш вельмі блізкія беларусам і Беларусі    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся ў 1957 годзе ў Давыд-Гарадку. Скончыў Літаратурны інстытут у Маскве. З 1982 года працаваў рэдактарам у менскім выдавецтве «Мастацкая літаратура». У 1984 годзе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў. Аўтар шматлікіх кніг паэзіі і прозы. У 2002 годзе выдаў кнігу «Паэтаграфічны раман», прысьвечаную паэту Уладзіміру Някляеву.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Працягваем знаёміць з кнігай Леаніда Дранько-Майсюка «Паэтаграфічны раман». Старонкі з кнігі чытае Улад Грынеўскі.    play

Варта пазнаёміцца:

Аркуш Алесь, Чаму праўда такая слабая

Чаму праўда такая слабая? = Dlaczego prawda j...

вершы = wiersze

Аркуш Алесь

Сацыяльнае, нацыянальнае, ідэалягічнае, філязофскае, эстэтычнае — усё прагна ўбірае ў сябе аўтар і ўсё перажывае як неад’емна асабістае, пераўтвараючы звычайнае, будзённае, адкрыта сацыяльнае ў дзівосны сьвет нечаканых асацыяцыяў, парадоксаў, мітаў і прыпавесьцяў. (Алесь Мінкін) Алесь Аркуш — беларускі паэт, празаік і эсэіст. Аўтар больш дваццаці кнігаў паэзіі, прозы, эсэістыкі і тэкстаў рок-песень. Творы перакладаліся на польскую, ... Болей »


Як падае сьнег, як расьце трава

Аркуш Алесь

Новая кніга прозы Алеся Аркуша аб’яднала мастацка-дакумэнтальны раман «Мясцовы час» і шэраг апавяданьняў, напісаных у розныя гады. Аматары айчыннай андэграўнднай культуры канца 80-х — пачатку 90-х гадоў ХХ стагодзьдзя сустрэнуць у рамане шматлікіх вядомых дзеячоў літаратуры, музыкі і мастацтва таго пэрыяду — ад Сержука Сокалава-Воюша да Юрыя Гуменюка, ад Лявона Вольскага да Сержа Мінскевіча і многіх-многіх іншых. Падзеі, апісаныя ў рама... Болей »


Вечар – як сон, у якім шмат агнёў

Аркуш Алесь

Кніга аб’яднала пераважна жодыньскія апавяданьні і раман «Спадчына». Сярод герояў твораў: мастак Алесь Пушкін, які шукае Келіх Граля; Мікола-самастрэл з Крывога Рогу; помнік Леніну, што непрыкметна зьнік з плошчы ў Жодыні; айцец Феафіл, які перахоўваў у магіле ля царквы каштоўнасьці, сабраныя для арміі Булак-Балаховіча; а таксама легендарны Робін Гуд Смалявіцкага раёну Іван Шагойка, які мог падрабіць любы дакумэнт, выпісваў для партызан... Болей »


Аркуш Алесь, Тастамент Рагвалода

Тастамент Рагвалода

Аркуш Алесь

Алесь Аркуш — майстар лаканічнай, дынамічнай, прыгодніцкай прозы. Гэтая кніга аб'яднала творы полацкай тэматыкі — апавяданне «Тастамент Рагвалода» і два невялікія раманы «Захоп Беларусі марсіянамі» і «Сядзіба». Падзеі ў іх адбываюцца на працягу ўсяго XX стагоддзя. Але перадусім яны звязаныя з міфамі, легендамі і таямніцамі гісторыі Полацка. Болей »


video
Аркуш Алесь, Сядзіба

Сядзіба

раман

Аркуш Алесь

«Сядзіба» — чацьверты раман Алеся Аркуша. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет. <ber /><ber /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/qcev8shcLJA" title="YouTube video player" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipb... Болей »


mp3
Аркуш Алесь, Сядзіба

Сядзіба

раман

Аркуш Алесь

«Сядзіба» — чацьверты раман Алеся Аркуша. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет. Болей »


video
Аркуш Алесь, Сядзіба

Сядзіба

урыўкі рамана чатае Аўтар

Аркуш Алесь

Алесь Аркуш чытае фрагмент свайго рамана «Сядзіба». Гэта яго чацьверты раман. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет.<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/02sUVBJi5Ew" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; c... Болей »


video
Аркуш Алесь, Захоп Беларусі марсіянамі

Захоп Беларусі марсіянамі

(фрагмент)

Аркуш Алесь

Алесь Аркуш чытае фрагмент свайго рамана «Захоп Беларусі марсіянамі». Падзеі ў ім адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У... Болей »


audio
Аркуш Алесь, Жыццё з літаратурай, 30.12.2019

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны

Аркуш Алесь

“Жыццё з літаратурай” – гэта перадача пра літаратурны працэс у Беларусі. Новыя выданні, цікавыя літаратурныя імпрэзы, сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі – пра ўсё гэта пачуеце ў перадачы “Жыццё з літаратурай”. Жыццё робіцца цікавейшым, калі ты жывеш поруч з літаратурай. Змястоўных літаратурных навінаў і прыемнага праслухоўвання. Аўтар перадачы - Алесь Аркуш, вядомы беларускі пісьменьнік, заснавальнік Таварыства вольных літаратараў. Слухай... Болей »


audio
Аркуш Алесь, Жыццё з літаратурай, 23.12.2019

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны

Аркуш Алесь

“Жыццё з літаратурай” – гэта перадача пра літаратурны працэс у Беларусі. Новыя выданні, цікавыя літаратурныя імпрэзы, сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі – пра ўсё гэта пачуеце ў перадачы “Жыццё з літаратурай”. Жыццё робіцца цікавейшым, калі ты жывеш поруч з літаратурай. Змястоўных літаратурных навінаў і прыемнага праслухоўвання. Аўтар перадачы - Алесь Аркуш, вядомы беларускі пісьменьнік, заснавальнік Таварыства вольных літаратараў. Слухай... Болей »