Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2010-12-12
Рэдактар: Аркуш Алесь
Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2010 by Беларускае Радыё Рацыя
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Бадай асноўнай падзеяў у год Ларысы Геніюш стала выданне двухтомніка твораў паэткі. Укладальнікам выдання з'яўляецца даследчык творчасці Ларысы Антонаўны Міхась Скобла. Але, як высветлілася, першапачаткова было падрыхтавана да друку 3 тамы твораў Ларысы Геніюш. На жаль, прыватнае выдавецтва «Лімарыюс» пагадзілася выдаць толькі два, бо на трэці па-просту не было сродкаў. Як кажа сам Міхась Скобла, асноўшую частку трэцяга тома складала эпісталярная спадчына паэткі
У зэльвенскую хату Ларысы Геніюш госці ехалі з усіх куткоў Беларусі. Але, трэба меркаваць, найбольш было іх напярэдадні навагодніх і калядных святаў. Заўжды пры сяброўскіх сустрэчах гучалі вершы Ларысы Антонаўны. Якія, нярэдка, гасцямі запісваліся і яны хадзілі ў рукапісах з рук у рукі. Вось і філолаг Ірына Багдановіч ніколі не сустракалася са славутай паэткай, але некаторыя яе вершы з маладосці мела ў сваім нататніку. Болей »
Сёлета, у год стогадовага юбілею Ларысы Геніюш, многія дзеячы беларускай культуры, якія асабіста ведалі паэтку, выступаючы на розных імпрэзах, дзяліліся сваімі ўспамінамі. Цікава, што Ларыса Геніюш уплывала сваім аўтарытэтам не толькі на літаратараў, але і на мастакоў, этнографаў, кінадакументалістаў, гісторыкаў, археолагаў і на прадстаўнікоў многіх іншых творчых прафесій. Сярод ты людзей, хто наведваў хату Геніюшаў у Зэльве, быў і архе... Болей »
Працягваем расказваць пра дзеячаў беларускай культуры, якія атрымалі медаль, заснаваны да 100-годдзя Ларысы Геніюш. Узнагароджаны гэтым медалём і краязнаўца з Гудзевіч Алесь Белакоз - заснавальнік тамтэйшага краязнаўчага музэя. Менавіта Белакоз стварыў першую ў Беларусі музейную экпазыцыю, прысвечаную Ларысе Геніюш. Пра тое, чаго гэта яму каштавала, расказвае сам спадар Алесь Болей »
У Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі адбылася імпрэза, прысвечана 100-годдзю Ларысы Геніюш, падчас якой прайшла прэзентацыя збору твораў паэткі ў двух тамах і біяграфічнага альманаха “Асоба і час”. У імпрэзе ўдзельнічалі вучні Гудзевіцкай школы, а правёў літаратурную сустрэчу даследчык творчасці славутай паэткі Міхась Скобла. Ініцыятарам імпрэзы выступіў славуты тамтэйшы краязнаўца, стваральнік музея ў Гудзевічах і сябар Ларысы Г... Болей »
Лістапад -- асаблівы месяц у народным календары беларусаў, калі ўспамінаюцца продкі, дзяды і прадзеды. З гэтай нагоды традыцыйны дзядоўскі вечар прайшоў у гміннай бібліятэцы ў Крынках на Падляшшы. Тут дзяліліся ўспамінамі і пра Ларысу Геніюш. Гэтая памяць асабліва важная – адзначае пісьменнік Сакрат Яновіч, бо менавіта ў Крынках было родавае гняздо Геніюш Болей »
У бібліятэцы нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі адбылася імпрэза ў рамках святкавання 100-годдзя беларускай паэткі Ларысы Геніюш, што цягам усяго году шэрагам мерапрыемстваў і падзей святкуецца па ўсёй Беларусі. Абмінуўшы ўсе перашкоды, імпрэзу ў афіцыйнай дзяржаўнай установе ўдалося арганізаваць старшыні камітэту па святкаванні 100-годдзя паэткі, беларускаму паэту, даследчыку творчасці Ларысы Геніюш Міхасю Скобле. Болей »
Вершы Ларыса Геніюш пісала яшчэ ў гімназіі, а друкавацца пачала ў 1939 у беларускіх перыядычных выданнях «Раніца», «Беларускі работнік», «Новы шлях» і інш. У 1942 у Празе выйшаў першы зборнік яе паэзіі. Пісала вершы і ў зняволенні. Пасля вызвалення яе творчасць на працягу 10 гадоў была забаронена. У 1967 пры садзейнічанні Максіма Танка надрукаваны яе першы ў савецкай Беларусі зборнік «Невадам з Нёмана». Доўгі час Ларысе Геніюш дазвалялі... Болей »
У перадачы «Мой лён і сон» працягваем расказваць пра тых людзей, якія атрымалі памятны мэдаль да стагоддзя Ларысы Геніюш. Сярод блізкіх да паэткі людзей быў і вядомы гарадзенскі літаратуразнаўца, прафесар Аляксей Пяткевіч. Аб гэтым сведчыць багатае ліставанне, якое доўгія гады доўжылася ў яго з Ларысай Геніюш. Сёлета да стагоддзя паэткі выйшаў двухтомнік Ларысы Геніюш, у якім надрукавана каля 50 лістоў паэткі да Аляксея Пяткевіча. Як к... Болей »
У Беларусі існуе толькі адзін помнік славутай паэтцы Ларысе Геніюш. Ён быў усталяваны ў 2003 годзе ў Зэльве на дзядзiнцы побач з мясцовай праваслаўнай царквой. Дазвол на яго ўстаноўку даў сам мітрапаліт Феларэт. Сярод тых людзей, якія прычыніліся да з'яўлення помніка быў і старшыню мінскага клубу «Спадчына» Алесь Белы, менавіта ён дамогся аўдыенцыі ў мітрапаліта Філарэта, перадаў яму ліст з просьбай і атрымаў на ёй рэзалюцыю Ўладыкі: «Б... Болей »
У перадачы «Мой лён і сон» працягваем распавядаць пра тых культурных дзеячоў, якія атрымалі памятны медаль да стагоддзя Ларысы Геніюш. Сярод найбольш блізкіх людзей, якія былі пры жыцці побач са спадарыняй Ларысай, была гарадзенская паэта Данута Бічэль. Аб гэтым сведчыць і багатае ліставанне, якое доўгія гады доўжылася паміж гэтымі жанчынамі. Старшыня грамадскага аргкамітэту па ўшанаванні імя Ларысы Геніюш Міхась Скобла лічыць, што гэты... Болей »