![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2008
Рэдактар: Шаранговіч Наталля
Выдавец: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны музей Рэспублікі Беларусь. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі Саюз Мастакоў"
Выдавецтва/ друкарня: Культура і мастацтва
ISBN: 978-9865-90022-5-0
Катэгорыя: Культура; Біяграфіі
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [2240]
УДК: 75(084.1)
Нарадзіўся мастак у вёсцы Велікарыта Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, затым быў прызваны ў армію. Пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута М. Селешчука прынялі ў Саюз мастакоў (1976). Першыя гады творчай працы былі аддадзены графіцы. Ён стварыў вялікую колькасць станковых работ і кніжных ілюстрацый. У ранніх графічных творах - "Успаміны пра дзяцінства" (1978), "Трава дзяцінства" (1979) - адчуваецца туга мастака па незваротна страчанай светлай і бесклапотнай пары жыцця. У 80-я гг. выйшлі аформленыя ім дзіцячыя кнігі: зборнік народных казак "Бацькаў дар", асобнае выданне казкі "Прагны багацей", кніга вершаў Р. Барадуліна "Індыкала-Кудыкала". Менавіта ў гэтых работах найбольш яскрава выявіліся свабода яго мастацкага мыслення і вытанчаны лірызм светаўспрымання. Кніжная графіка мастака насычана дэкаратыўнымі дэталямі, фантастычнымі выявамі, прадметамі побыту і адзення. Значнай працай М. Селешчука гэтага кірунку стала афармленне славутай паэмы Я. Коласа "Сымон-музыка" (1990). Ён аздобіў таксама кнігі паэзіі "Слухаю сэрца", "Такое кароткае лета" Р. Баравіковай, "Пара любові і жалю" Я. Янішчыц, "Усміхніся мне" Я. Сіпакова, "Скарб" З. Бядулі і інш.
Каталёг: BTH