Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2005
Рэдактар: Скідан В. І., Хрушчова А. М.
Выдавец: Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі, Інстытут мастацвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы
Выдавецкая сэрыя: Беларуская Народная Творчасць
Выдавецтва/ друкарня: Беларуская навука
ISBN: 985-08-0638-9
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2005 by Беларуская навука; 1997 by Скідан В. І., Хрушчова А. М., уклад.; Валодзіна Т. В., уст. арт.
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1165]
Сыгнатура: IX.Fal
УДК: 398(=161=3)
«Ян Чачот — першы выдатны беларускі паэт, пачынальнік новай беларускай літаратуры, яркая зорка нацыянальнага адраджэння. У цёмную ноч прыгонніцтва, калі фанабэрыстае панства, нічым не жадаючы быць падобным да «мужыка»-беларуса, амаль цалкам выраклася мовы роднай зямлі і перайшло — у побыце і ў друку — на «панскую» польскую мову, Ян Чачот, равіуча стаўшы на бок свайго народа, пачаў ствараць літаратуру якраз на гэтай пагарджанай, зганьбаванай апалячанымі прыгоннікамі роднай беларускай мове. Гэта была падзея невымернай важнасці — упершыню пасля двухсотгадовага маўчання са старонак добра аформленых друкаваных кніг на ўвесь голас загучала жывое беларускае слова. Два фальклорныя зборнікі Яна Чачота з яго ўласнымі беларускімі вершамі яскрава засведчылі факт нараджэння новай беларускай літаратуры і адначасова выхад на гістарычную сцэну аднаго з самабытных і вялікіх славянскіх народаў»,— з такімі словамі звярнуўся да грамадскасці Аргкамітэт па святкаванню 200-гадовага юбілею Яна Чачота.
Каталёг: EEDC
У том уключаны багатыя скарбы беларускага фальклору, сабраныя ў першай палове XIX ст. Янам Чачотам і Яўстахам і Канстанцінам Тышкевічамі. Сярод сабраных матэрыялаў ёсць самыя розныя песні: абрадавыя і неабрадавыя, вясельныя, жніўныя, калядныя, купальскія, жартоўныя, баладныя, прыпеўкі. Значнае месца ў томе адведзена прыказкам і прымаўкам, апісанням абрадаў, нататкам і заўвагам збіральнікаў фальклору. Разлічаны на фалькларыстаў, этнограф... Болей »