![]() |
![]() |
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2002
Рэдактар: Скобла Міхась
Мастацкі рэдактар: Марачкін Ігар
Катэгорыя: Культура; Мастацкая літаратура; Біяграфіі
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1371]
Сыгнатура: VII.3.MAR
Аўтаманаграфія - своеасаблівы літаратурна-мастацкі праект, спраўджаны на старонках альбома, дзе, акрамя рэпрадукцыяў твораў, можна бачыць дакумэнтальныя фота, вершы, дзёньнікавыя запісы. Аўтар перакананы, што менавіта такого зьместу вымагае час, эпоха, у якой ён фармаваўся. Гэта спроба асэнсаваць сябе як творцу на памежжы XX-XXI стагодзьдзяў, зірнуўшы на пройдзены шлях ня толькі праз каляровыя мроі жывапісу, але і праз магічны крышталь паэзіі. Альбом дае магчымасьць заглянуць у дзень учарашні і задумацца над сёньняшнім. У ім пэўнае месца займаюць старонкі жыцьця і творчасьці сына Ігара, мастака, які працуе ў рэчышчы, блізкім па духу да бацькавага. Аўтаманаграфія нагадвае сямейны альбом, але гэта не зьніжае роўню выданьня, а толькі надае яму своеасаблівы калярыт. Сам мастак лічыць, што нам яшчэ далёка да Беларусі - адзінай, дружнай сям'і, у якой шануюць сваё: мову, культуру, багатую і слаўную гісторыю сваіх продкаў. Але дзеля гэтага варта жыць і тварыць, каб наблізіць такі час.
Каталёг: EEDC