Дубавец Сяргей

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Сяргей Дубавец.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Калеснік Уладзімір

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1922 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Уладзімір Калеснік. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Летапісы і хронікі Беларусі

Летапісы і хронікі Беларусі

Сярэднявечча і раньнемадэрны час

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010

Выдавец: ARCHE-Пачатак

Памеры: 902 с., 23 см

Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Рэлігія; Крыніцы

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2167]

Кніга, якую рэдакцыя аддае ў рукі чытача, утрымлівае практычна ўсе вядомыя на сённяшні дзень беларуска-літоўскія летапісы. Яе змест укладзены на базе 32-га і 35-га тамоў Поўнага збору рускіх летапісаў і забяспечаны прадмовай, якую напісаў да іх Мікола Улашчык. У Дадатках змешчаныя ўрыўкі з Іпацьеўскага, Наўгародскага, Пскоўскага першага, Пскоўскага другога, Пскоўскага трэцяга, Цвярскога летапісаў і Рагожскага летапісца, якія істотна дапаўняюць, а часам падаюць у зусім іншым святле тыя ці іншыя падзеі, адлюстраваныя ў летапісах айчыннага паходжання. Шмат у іх звестак, якія зусім адсутнічаюць у нашых летапісах.

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)