![]() |
![]() |
Publication Place: Гарадок
Publication Date: 2010-09
Editor: Гаравы Леанід
Copyright © 2007-2010 by Гасцінец
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Міфы для правінцыі. Чым бліжэй выбарчая кампанія, тым больш беларускія ўлады павялічваюць выплаты грамадзянам. Студэнтам павялічваюцца стыпендыі. Пенсіянерам павялічваюць пенсіі. Бюджэтнікам павялічваюць заробкі. Улада імкнецца дасягнуць абяцаных 500 даляраў сярэднемесячнага заробку па краіне. У сродках масавай інфармацыі пастаянна за апошнія месяцы падаюцца лічбы росту сярэдняга заробку па краіне, гучаць рэляцыі аб тым у якіх рэгіёнах і якіх сферах грамадства дасягнута гэта высокая планка – пяцьсот даляраў. Першымі гэтай лічбы ў 500 даляраў дасягнулі жыхары сталіцы. Мінчане ў сярэднім за ліпень атрымалі 1659602 рублей, а ў абласцях краіны сярэднія заробкі вагаюцца яшчэ ў межах ад 1145350 рублей на Віцебшчыне да 1278006 рублей на Міншчыне. Пры гэтым 500 даляравая мяжа дасягнута ў будаўніцтве, на транспарце, ў навуцы і навуковым абслугоўванні. Камітэт па статыстыцы не прыводзіць сярэднія заробкі ў банкаўскай дзейнасці, органах дзяржаўнага кіравання, органах правапарадку, дзе заробкі звычайна самыя высокія і даўно ўжо перагналі дэкларыруемую лічбу.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Гасцінец
У Гарадоцкім раёне ў трох сельсаветах напрыканцы года знікла пяць вёсак. У чарзе яшчэ 30? райсавета ад 29 снежня 2022 году ў Даўгапольскім, Першамайскім і Стадалішчанскім сельсаветах ліквідаваны пяць вёсак. Яшчэ ў 45 вёсках зарэгістравана толькі 15 чалавек. Колькі яшчэ вёсак таксама трэба скасаваць? Рашэннем Гарадоцкага райсавета ад 29 снежня 2022 году ў раёне скасаваны такія вёскі: Беляі Даўгапольскага сельсавета; Барысенкі Першамайска... More »
Фінансавыя паказчыкі арганізацый Гарадоцкага раёна напрыканцы года значна пагоршаліся ў пратэрмінаваных запазычанасцях. Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў статыстычныя даныя развіцця краіны за 11 месяцаў гэтага году. Фінансавыя паказчыкі арганізацый Гарадоцкага раёна істотна горш чым у суседзяў з Шумілінскага раёна, дзе таксама маюцца праблемы. Што стала горш і дзе нейкі прагрэс у фінансах гарадоцкіх арганізацый? Спа... More »
Настасся Кінунен (Дубарэзава), якая родам з Гарадка, працягвае выступаць за зборную Фінляндыі на Кубку свету па біятлону. 18 снежня мас-стартамі завяршыўся пераднавагодні трэцці этап Кубка свету ў французкім Ансі (Анэнсі-Ле Гран Борнане). Пасля алімпіяды ў Кітаі Настасся Кінунен паспяхова выступіла ў родных Канціялахці на адкрыцці біятлоннага сезону. Але на этапах у Аўстрыі і Францыі, штосьці пайшло не так. Распавядаем пра удзел Настасс... More »
У Гарадоцкім раёне тэмпы скарачэння насельніцтва адны з самых нізкіх у вобласці для раёнаў, дзе больш 20 тысячаў жыхароў. Пры гэтым у нашым раёне больш 60% насельніцтва пражывае ў Гарадку і Езярышчы. Гэта з’яўляецца другім паказчыкам на Віцебшчыне пасля Чашніцкага раёну з горадам энергетыкаў - Навалукомлем. Пра гэта сведчаць апошнія даныя са штогадовага зборніка «Статыстычны зборнік Віцебскай вобласці. 2021 год». Паводле афіцыйных дан... More »
У Гарадоцкім раёне завершана праца па вывазе непрыдатных пестыцыдаў, якая фінансуецца Глабальным экалагічным фондам. 7 лістапада завершана работа па вывазе непрыдатных пестыцыдаў з тэрыторыі Гарадоцкага раёна. Пачынаючы з 2021 года польскай кампаніяй Geocoma у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Устойлівае кіраванне ўстойлівымі арганічнымі забруджвальнікамі і хімічнымі рэчывамі ў Рэспубліцы Беларусь, ГЭФ-6», які рэалізуецца М... More »
Драсёна (рэйнутрыя) японская здольна расці праз асфальт, падмуркі і каналізацыю. Гэты шкоднік з’явіўся ўжо і ў Гарадку. Знаёмім чытачоў яшчэ з адным інвазіўным шкоднікам, які зараз самы небяспечны ў Вялікабрытаніі. У Гарадку ён ужо расце плантацыяй на Іванаўскіх могілках. Магчыма і ў іншых месцах горада і раёна. Што будзе з чарговым інвазівам, які бурыць асфальт, падмуркі, каналізацыю, як з ім змагацца і г.д.? Наша экалагічная ды і аг... More »
У суботу ў Гарадку адбыўся захапляльны матч ФК «Гарадоцкія Львы» з лідэрам Віцебскага дывізіёна другой лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболу ФК «Вялес — 2020» з Віцебску, які лічыўся гаспадаром поля. Нешматлікія гледачы пабачылі роўную, напружаную гульню да 80-й хвіліны. Істотна на ход гульні паўплывала выдаленне нашага абаронцы і трэнера ў другім тайме. Як гэта было? Першынство Віцебскага дывізіёна другой лігі чэмпіянату Рэспу... More »
У сеткавых крамах Гарадка «Капеечка», «Еўраопт», «Санта», дзе шмат прадуктаў розных відаў з розных куткоў краіны, пакупнікам варта быць уважлівым пры разліку на касе. Распавядаем на прыкладзе «Бачка «Вясковы», як могуць напісаць цэннік і «палічыць» на касе. Выказваем парады і даем кантактныя тэлефоны па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці ў гандлю Гарадка. Да рэдакцыі звярнуўся пакупнік, які быў здзіўлены разлікам на касе пры набыцці м... More »
З сярэдзіны ліпеня па вуліцы Інтэрнацыянальная замест гістарычнай каменкі будуюць новую дарогу. Што на ёй зараз пасля двух тыдняў працы? Каменка з’яўлялася мусіць адным з апошніх кавалкаў старога Гарадка, які напачатку ХХ стагоддзя быў найперш за ўсё габрэйскім мястэчкам. 13 ліпеня ў Гарадку быў пахаваны М.І. Крывічкін, кіраўнік мясцовай габрэйскай супольнасці. Менавіта яго дзед Мендэл-Аўром — Шалом Янкелевіч Крывічкін на пачатку ХХ с... More »
13 ліпеня пасля цяжкай хваробы завяршыў зямны шлях Марк Іосіфавіч Крывічкін. На габрэйскіх могілках Гарадка з’явілася яшчэ адны магіла з целам чалававека, які дзесяцігоддзі свайго жыцця аддаў дзейнасці па ўшанаванні памяці гісторыі габрэяў на Гарадоцкай зямлі і сувязі з іх нашчадкамі ў Ізраіле, Англіі, Нямеччыне, ЗША і іншых краінах. Менавіта дзякуючы Марку з’явіліся сучасныя помнікі памяці халакосту Другой сусветнай вайны ў г.п. Езярыш... More »