Белазаровіч Віктар, Гістарыяграфія гісторыі Беларусі

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі

дапаможнік

Белазаровіч Віктар

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2006

Рэдактар: Крэнь І.П., Нечухрын А.М.

Выдавец: ГрДУ імя Я.Купалы

Памеры: 346с.

ISBN: 985-417-858-7

Катэгорыя: Гісторыя

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

УДК: 303.446.4(476)

Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Н.У.Казлоўская, кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.І.Шаланда; Рэкамендавана саветам гістарычнага факультэта ГрДУ імя Я.Купалы

Дапаможнік змяшчае разгорнутую панараму развіцця гістарыяграфіі гісторыі Беларусі ад з’яўлення першых гістарычных звестак пра Беларусь па сённяшні дзень. Выданне ўтрымлівае тэматыку і планы заняткаў, спіс літаратуры, тэматыку рэфератаў, тэсты для самаправеркі. Прызначаны для спецыялістаў па гісторыі гістарычнай навукі, студэнтаў-гісторыкаў, выкладчыкаў гісторыі Беларусі. Пераход да нацыянальнай гістарычнай канцэпцыі ў Беларусі, які быў здзейснены ў першай палове 90-х гг. ХХ ст., прадвызначыў увядзенне ў праграмы ВНУ курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі». Гэтая спецыяльная гістарычная дысцыпліна прадугледжвае вывучэнне творчасці гісторыкаў, навуковых кірункаў, вызначэнне іх ролі ў айчыннай гістарыяграфіі. Асобная ўвага надаецца аналізу дзейнасці навуковых і навучальных установаў гістарычнага профілю ў Беларусі. У дапаможніку ахопліваецца перыяд гісторыі гістарычнай думкі Беларусі ад яе вытокаў па сённяшні дзень. Правілы выкарыстаньня

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле