Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2006
Рэдактар: Ярашэвіч А.А.
Выдавец: Беларусь
Выдавецтва/ друкарня: Беларусь
Памеры: 112с., іл., 17см
ISBN: 985-01-0665-4
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Рэлігія; Турыстыка
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1871]
УДК: 726.711.03:271.2(476.6)
Быў заснаваны ў ХVI стагоддзі на месцы, дзе ў 1470 годзе з’явіўся вобраз Жыровіцкай Маці Божай. Месца вякамі намоленае. Сюды і сёння, як дзесяцігоддзі і стагоддзі таму, сцякаюцца патокі вернікаў з усяго свету, каб атрымаць благаславенне ад Маці Божай Жыровіцкай, цудадзейны вобраз якой знаходзіцца ў манастыры. Яна адна з найбольш ушаноўваемых ікон у Беларусі як праваслаўнымі, так католікамі і уніятамі. Гэта адна з самых маленькіх ікон, памерам з дзіцячую далонь (5,6х4 см), уяўляе сабой авал з яшмы з нерукатворным лікам Багародзіцы. Пры манастыры дзейнічаюць Мінская духоўная семінарыя і акадэмія. А непадалёк ад яго б’е цудадзейная крыніца.
Каталёг: BTH