Месца выхаду: Нью-Ёрк
Дата выхаду: 1952
Рэдактар: Панькоў М.
Выдавец: Беларуская Бібліяграфічная служба
Выдавецтва/ друкарня: Выданьне Крывіцкага навуковага таварыства Пранціша Скарыны
Памеры: 64 с., 21см
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Літаратуразнаўства
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [843]
Асобна трэба разглядаць пэрыядычны друк беларускіх партызанаў. На жаль, дагэтуль ён схаваны ў архівах КГБ і таму пакуль недаступны. На эміграцыі гэтыя выданьні, праўдападобна, раскіданы па прыватных архівах. Вельмі рэдкімі былі выпадкі, калі эміграцыйны друк штосьці перадрукоўваў з партызанскіх газэтаў (магчыма, такія перадрукі былі распаўсюджанымі ў «закрытых» выданьнях, такіх, як «За Волю. Лісткі Замежнага Сэктару Беларускай Вызвольнай Арміі» ды інш.). У 1950 годзе ў Заходняй Нямеччыне была перавыдадзеная ўлётка беларускіх партызанаў. Пра яе згадвае ў сваім «Паказьніку беларускіх выданьняў на чужыне» Мікола Панькоў. Ён прыводзіць і вытрымкі зь яе: «Да змаганьня і перамогі! Нашае змаганьне - змаганьне за волю народу... Апамятайся, пакуль час! Наперад, у нашых шэрагах, з намі! Лесавікі 7 Аддзелу «Волі».
Каталёг: BTH