Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1999
Рэдактар: Тамашэвіч Г.С.
Мастацкі рэдактар: Жданоўская А.А.
Выдавец: Беларусь
Выдавецтва/ друкарня: Беларусь
Памеры: 136с., іл., 27см
ISBN: 985-01-0305-1
Катэгорыя: Экалёгія; Гісторыя; Культура
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [623]
Берасцейшчына — заходнія вароты краіны, цэнтр Беларускага Палесся Яна размясцілася амаль у цэнтры Еуропы на скрыжаванні галоўных шляхоў з усходу на захад з поуначы на поўдзень. Тэрыторыя яе займае 32,3 тысячы квадратных кіламетраў. ' Мясціны тут прыгожыя. На поўначы ўзгоркі і даліны перарэзаны невялікімі рэчкамі пакрыты густымі лясамі. Вабяць да сябе раўніны сярэдняй і паўднёвай частак. У многіх месцах яны ўпрыгожаны люстэркамі асушальных каналаў і рэк. Надзвычай прыгожыя азёры Выганаўскае, Чорнае, Бабровіцкае, Спораўскае, што знаходзяцца ў цэнтры вобласці. А калі вясной разліваюцца Прыпяць, Гарынь, Ясельда, Шчара, то і яны ператвараюцца ў азёры. Усяго на тэрыторыі вобласці працякае каля 80 вялікіх і малых рэк, агульная даўжыня якіх складае 5 тысяч кіламетраў.
Каталёг: BTH