Гніламёдаў Уладзімір

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Уладзімір Гніламёдаў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Шаравар Мікалай

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Мікалай Шаравар.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Прафесар Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч

Прафесар Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч

Бібліяграфічны агляд навукова-педагагічнай дзейнасці

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2001

Рэдактар: Пацюпа Ю.

Выдавец: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы"

Памеры: 44с., 21см

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Біяграфіі

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [414]

Мой родны куток — мястэчка Новы Свержан, што каля раённага цэнтра Стоўпцы. Тыповае беларускае мястэчка (гісторыю сваю вядзе з пачатку XV ст), досыць вялікае, з паўтара дзесятка вуліц, разлеглася на беразе Нёмана. На ўскраіне яго, каля чыгункі — лесазавод, які даваў заробак ці не палове жыхароў у тым ліку і майму бацьку. У цэнтры мястэчка, на былой рыначнай плошчы, дзе размяшчаліся велічныя, як на маё дзіцячае ўражанне, гандлёвыя рады, разбураныя падчас другой сусветнай вайны, — самыя значныя і прыгожыя будынкі, узведзеныя ў канцы XVI ст., — Успенская царква і Петрапаўлаўскі касцёл. Прыязджаючы штогод дадому, у апусцела-сіратлівую бацькоўскую хату, мушу абавязкова пастаяць на беразе Нёмана, пабыць на могілках і схадзіць у царкву. Тут, у прахалодначыстай і строгай атмасферы невялікай аднанефнай залы, дзе пахне свечкамі, дымком кадзільніка і яшчэ чымсьці таямнічатутэйшым, мусіць, нутром шафаў адкуль толькі што вымалі святочнае адзенне для царквы малазнаёмыя ўжо мне мае землякі, пад паэтычна-ўрачысты рэчытатыў святара і мілагучны харал пеўчых заўсёды адтайваў душою і чуўся дома, на бацькаўшчыне.

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)