Данілаў Іван

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Іван Данілаў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Нісбэт Робэрт, Кансерватызм

Кансерватызм

мара і рэальнасць

Нісбэт Робэрт

Месца выхаду: Менск-Вільня

Дата выхаду: 2000

Выдавец: Фрагмэнты, Віленскі клюб

Памеры: 130с.

ISBN: 9955-437-00-6

Катэгорыя: Палітыка; Грамадзтва

Copyright © 1986 by Robert Nisbet, 1997 by БФС - пераклад, Фрагмэнты, А. Фядорчанка - вокладка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [4845]; EEDC — [1355]

Сыгнатура: XIV.1.NIS

УДК: 321

Кансерватызм, разам з лібералізмам і сацыялізмам — тры буйнейшыя палітычныя ідэалогіі Захаду двух апошніх стагоддзяў. Я разумею, што некаторыя даследнікі ўстрымаліся б ад ужывання тэрміну «ідэалогія» ў дачыненні да кансерватызму, зыходзячы з таго, што гэтая філасофія па сваёй натуры не накіраваная на дзейнасць і змены, што мусіць быць уласціва любой сапраўднай ідэалогіі. Аднак, такое разуменне тэрміну «ідэалогія» вузкае і абмежаванае. Пакідаючы ўбаку адпаведны гэтаму тэрміну гістарычны сэнс (у часы Напалеона слова «ідэалогія» мела значэнне негатыўнай характарыстыкі пэўнай сукупнасці ідэяў, а Марксам яно выкарыстоўвалася для назову калектыўнай свядомасці грамадскага класу), трэба адзначыць, што ў нашыя часы сэнс гэтага тэрміну дастаткова зразумелы і акрэслены. Кажучы сцісла, ідэалогія — гэта ўпарадкаваная сістэма маральных, эканамічных, грамадскіх і культурных ідэяў, якія маюць трывалую і безумоўную сувязь з палітыкай і пэўнымі палітычнымі сіламі, а канкрэтней, з тымі сіламі, якія робяць магчымай перамогу гэтай сістэмы ідэяў. Ідэалогія, у адрозненне ад нетрывалай часовай пазіцыі, існуе доўгі чаc, мае сваіх носьбітаў і абаронцаў і вызначаецца значнай ступенню афіцыйнасці. Звычайна сярод яе прыхільнікаў знаходзяцца харызматычныя фігуры, кшталту Бёрка, Дызраэлі, Чэрчыля і г.д., сярод кансерватараў і аналагічных ім постацяў у стане лібералаў і сацыялістаў. (Прадмова, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org | BTH | EEDC

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле