Месца выхаду: Кліўледн
Дата выхаду: 1992-03
Рэдактар: Белая Сьвятлана
Рэдакцыйная калегія: Сьвятлана Белая (рэд.), Міхась Белямук (сакр.), сябры - С. Карніловіч, І. Каханоўская, В. Дубаневіч (МакДэрмат), Л. Лазар-Ханенка, Я. Ханенка
Мастацкі рэдактар: Салавянюк Янка
Выдавец: Беларускі Культурна-Асьветніцкі Цэнтр
Памеры: 64с., 21см
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [603]
Дарагі, любы сэрцу Спаса-Еўфрасіньнеўскі манастыр. Колькі тут сьветлага, добрага, шчырага спалучана з табой. Ці магла я падумаць, што пройдзе сем гадоў і зноў пабачу цябе, а сэрца маё ныла і думкамі была ў Полацку. Сёньня мара мая зьдзейсьнілася. Цесная, старажытная царква, на нашае шчасьце, яна захавалася нам у сваім першапачатковым выглядзе. Сёньня мы аглядаем дзіўныя старажытныя фрэскі XII ст. Тут, у гэтай царкве, нарэшце, спачывае наша матуля, наша князёўна, наша патронка, наша прэпадобная Еўфрасіньня. (Я. Дзьвінская, Ен памёр за нас, фрагмэнт)
Каталёг: Kamunikat.org | BTH
Пэрыёдыка: Полацак
Адказаць на пытаньне, якую ролю адыгрываў Полацак у гісторыі духоўнай культуры Русі, лягчэй усяго аднім словам: вялікую. Разам з тым ня так лёгка ў явіць кар-ціну разьвіцьця сярэднявяковага полацкага мастацтва з усімі яго лакальным асаблівасьцямі. а таксама ўзроўнямі, якія адлюстроўвалтўмовы сацыяльных заказаў і зстэтычныя густы розных пластоў фэўдальнага грамадзтва. Можна доўга расказваць пра няпоўныя зьвесткі аб дадзеным пэрыядзе, пра... Болей »
Да другой паловы 80-х гг. у Полацку археолагі вывучалі ў асноўным выключна помнікі IX—XIII ст.: першапачатковае гарадзішча, старажытнае паселішча, Верхні замак, пасад у Запалоцьці. У 1987-1988 гг. упершыню дасьледаваліся культурныя напластаваньні гандлёва-рамеснага горада XIV—ХVІІ стст. У самым цэнтры пасада быў закладзены раскоп агульнай плошчаю болей за 1100 кв.м. Раскопкі дазволілі прасачыць храналёгію і тапаграфію гэтага раёну Полац... Болей »
Да другой паловы 80-х гг. у Полацку археолагі вывучалі ў асноўным выключна помнікі IX—XIII ст.: першапачатковае гарадзішча, старажытнае паселішча, Верхні замак, пасад у Запалоцьці. У 1987-1988 гг. упершыню дасьледаваліся культурныя напластаваньні гандлёва-рамеснага горада XIV—ХVІІ стст. У самым цэнтры пасада быў закладзены раскоп агульнай плошчаю болей за 1100 кв.м. Раскопкі дазволілі прасачыць храналёгію і тапаграфію гэтага раёну Полац... Болей »
27 чэрвеня 1944 г. у залі Беларускага гарадзкога тэатру адбыўся Другі Ўсебеларускі Кангрэс, у якім прыняло ўдзел 1039 дэлегатаў ад 27 акругаў Беларусі і ад 7 гарадоў, дзе былі беларускія арганізацыі: Варшавы, Кракава, Лодзі, Кёнігсбергу, Рыгі, Вены і Бэрліну. Да гэтай падзеі ў розныя часы адносіліся па-рознаму. Адны ганілі Кангрэс, другія стараліся замаўчаць факт яго правядзеньня, трэція апраўдывалі дзеячоў Другога Ўсебеларускага Кангрэ... Болей »
З даўніх часоў беларусы мелі свае сьвятыя мясьціны, прытулкі веры, куды сьцякаўся абдзелены доляй люд, шукаючы душэўнай літасьці і радасьці. Адным з найбольш славутых куткоў у Беларусі былі Жыровічы (Жырава) з вядомым манастыром і «цудатворным абразом Маці Божай Жыровіцкай». Даўняя легенда сьцярджае, што абразок гэты прыблізна ў 1470 г. быў знойдзены пастушкамі на лясной грушы. Зьдзіўленыя і напалоханыя яго праменным зьзяньнем, дзеці па... Болей »
Яшчэ ў глыбокай старажытнасьці сярод нашых продкаў вылучаліся таленавітыя людзі—скульптары і мастакі. Аб гэтым яскрава сьведчаць матэрыялы археалягічных раскопак. Самым старажытнейшым мастацкім творам (верхні палеаліт, 40-11 тыс. год таму назад) на землях этнічнай Беларусі можна лічыць знойдзеную ў 1935 годзе каля в. Елісевічы на Браншчыне скульптурку аголенай жанчыны, якая выразана з біўня маманта. Вышыня вырабу 15 см, але галава была ... Болей »
Першы прыезд Прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана ў Беларусь адбыўся 15 студзеня. Пасьля афіцыйных сустрэчаў, падпісаньня сумесных дакумэнтаў, дагавораў, пагадненьняў, ускладаньня вянку на плошчы Перамогі, пасьля сустрэчы з маладой беларускай інтэлігенцыяй у Акадэміі Навук Беларусі, Біл Клінтан паехаў у Курапаты. Курапаты. Ціхі шэпт сосен, маўклівых сьведкаў пакутаў тут чвэрці мільёна беларусаў. Неяркія водбліскі сьвечак у руках дзяцей... Прэзы... Болей »
Ня менш красамоўна на карысьць незалежнасьці Беларусі гаворыць і яе гісторыя «Беларуская дзяржаўнасьць — піша. Купала — існавала ўмінулым. Гэта было Вялікае Літоўска-Беларускае княства». Дарэчы, у нашы дні радыкальна настроеныя гісторыкі схільны выключыць з назвы княства напамінак пра Літву. Ці ёсьць для гэтага падставы? Толькі глыбокія, рознаплянавыя дасьледаваньні могуць праясьніць характар палітычнай арганізацыі і дамінуючых кіруючых... Болей »
Палітычныя погляды Купалы фарміраваліся ў арганічнай сувязі зь ідэйнымі працэсамі ў набіраўшым сілу нацыянальным руху, зьяўляліся часткай адраджэнцкай ідэялёгіі, парасткі якой даў XIX век. Сёньня асабліва прыцягваюць да сябе ўвагу меркаваньні Купалы, якія храналягічна адносяцца да пэрыяду рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Расеі. На крутым павароце гісторыі Янка Купала «асвайваў» сваёмесца ў проціборстве грамадскіх сіл. Яго палітычнае «с... Болей »
Праблема ўтварэньня дзяржаваў ў славян мае розныя асьпекты. Гэта і засяленьне славянскімг этнасамі пэўнай тэрыторыі на падмурку саюзаў плямёнаў, і ўзьнікненьне фэўдальнай дзяржавы, і пераход ад этапу ваеннай дэмакратыі да першых формаў дзяржаўнасьці, і хуткая пры ўтварэньні дзяржавы хрысьціянізацыя насельніцтва, адмаўленьне ад старажытнай язычніцкай рэлігіі,прынамсі ў першых стагодзьдзях зь існаваньнем двувер'я (спалучэньня хрысьціянств... Болей »