![]() |
![]() |
Моладзь і ўлада Зноў пад суд трапіў Павел Севярынец, які толькі нядаўна адбыў «хімію». Ён атрымаў свае чарговыя 15 сутак. Ужо відавочна, што хваля масавых затрыманняў і арыштаў моладзевых актывістаў, якую гнала ўлада пасля Плошчы, сціхла, але не спынілася. Была плаўна пераведзена ў несупынную хвалю прэвентыўных затрыманняў перад кожнай памятнай датай, абвешчанай ці магчымай акцыяй. Па аднаму-два, дробнымі групамі. І таму менш заўважаную... Болей »
Памяць і рэпрэсіі БелаПАН ад 14 жніўня маю ўвагу прыцягнула кароткае паведамленне: супрацоўнікі Брэсцкай таможні канфіскавалі ў актывіста апазіцыі Садоўскага дыск з інфармацыяй пра сталінскія рэпрэсіі, з творамі Васіля Быкава і матэрыяламі кампаніі ў абарону правоў на свабоду сумлення. У складзе групы маладых палітыкаў Садоўскі ехаў у Польшчу для ўдзелу ў семінары «Перспектывы хрысціянскай дэмакратыі ва Усходняй Еўропе». Пратрымалі яго ... Болей »
Імя ім — легіён Здаецца, яшчэ ніколі з такой відавочнасцю і гучнасцю ў Беларусі не супадалі дзве хвалі рэпрэсій — супраць апазіцыянераў і супраць людзей сістэмы. Прычым пад другую хвалю трапілі кіраўнікі той самай падсістэмы, якая канструявала, узбуджала і падтрымлівала хвалю першую. Арышты апазіцыянераў зрабіліся ўжо з’явай паўсядзённай. Большая частка грамадства пра іх нават не ведае. Другія — прызвычаілася. „Мо, так і трэба”, — мярку... Болей »
Аляксандр Казулін: „Веру ў жыццё і свабоду” 13 ліпеня споўніўся роўна год з дня вынясення кандыдату ў прэзідэнты на выбарах 2006 года, лідэру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), прафесару Аляксандру Казуліну прысуду пра зняволенне на пяць з паловай гадоў. Арыштаваны ён быў 25 сакавіка падчас мірнай дэманстрацыі. Прысуд яму па штучна прыцягнутых абвінавачваннях прагрэсіўная грамадскасць свету лічыць палітычна матываваным і ... Болей »
Янка Купала.125 7 ліпеня... Хацеў напісаць, што краіна адсвяткавала дзень нараджэння Янкі Купалы. Але так не адбылося. Святкавалі і адзначалі. Але кропкава, лакальна. І па розныя бакі, дзякуй богу, пакуль што не барыкад: асобна — улада, асобна — дэмакратычная грамадскасць, апазіцыя. І прыцішана. Так прыцішана, што пераконваешся ў думцы — знарок і свядома. Ва ўсялякім разе — у афіцыйнай прасторы. Ні табе спецыяльных выпускаў газет і часо... Болей »
Што адсвяткавалі? Вось і адсвяткавалі дзень 3 ліпеня. З вайсковым парадам, маршам спартоўцаў, феерверкамі, канцэртамі, гуляннямі. З чаркай і шкваркай. З масавым зыходам гараджан на прыроду, на дачы, у вёскі. Працоўны панядзелак, што ўбіўся паміж суботай-нядзеляй і 3-м ліпеня, перанеслі, і атрымаўся доўгі выходны. На радасць усім. Усё як мае быць — свята ёсць свята. Але што ж святкавалі, які дзень? З 1944 года дзень 3 ліпеня быў адзначан... Болей »
„Белая Русь” ці дэмакратычная Беларусь? На фоне летняй спёкі, летніх адпачынкаў і, адпаведна, палітычнага зацішша, уражвае гарачая, гучная і масавідная кампанія па стварэнню новага грамадскага патрыятычнага аб’яднання „Белая Русь”. І дзіўная рэч: падчас імпрэз новастворанай арганізацыі каналізацыя не рвецца, электрычнасць не выключаецца, сігналаў пра замініраванне не паступае, АМАП не пільнуе ўдзельнікаў на падыходах. Такой свабоды для ... Болей »
Дата 22 чэрвеня 1941 года Калі мы вызначаліся з фарматам калонкі рэдактара, нам вельмі не хацелася, каб яна прымяркоўвалася да пэўных дат. Але як прамінуць гэты дзень — 22 чэрвеня? 22 чэрвеня 1941 года. Страшная дата. Тры гады запар гэта была дата пачатку вайны ў рамках вайны. Пракляты дзень жудаснай трагедыі, бяды і смерці. І кожны той ваенны год быў даўжэй за век. Выжыць і перамагчы — надзея, малітва мільёнаў чатыры гады запар. І толь... Болей »
Водбліскі вайны Падумалася, што на ўсім Маім жыцці ляжыць водбліск Вайны. Радасці і самоты, Упэўненасці і трывогі, Веры ў непахісныя ісціны і Пераасэнсавання іх. І светлай Павагі-памяці да франтавікоў. Праз усе мае гады, на розных Віражах пасляваеннай Афіцыйнай версіі гісторыі Вялікай айчыннай. Яно і не дзіўна: бацька — франтавік, што прайшоў усю вайну ў пяхоце, на перадавой, з шасцю перапынкамі на шпіталі пасля раненняў (і сёмым праз п... Болей »
Доўга вагаўся, абіраць ці не дату 1 мая тэмай рэдактарскай калонкі. неяк не адгукалася ні ў душы, ні ў думках. Пра што пісаць? нагадаць пра вытокі? распавесці пра маёўкі часоў барацьбы з самадзяржаўем? азірнуцца на першамайскія святы савецкага ўзору? Спыніцца на сучаснасці? І тут, на асацыяцыях усплыло слоўца з навуковага лексікону — трансфармацыя. Трансфармацыя (перамена зместу і формы) святкавання даты першамая ў кантэксце трансфармац... Болей »