Больш за сто трыццаць чалавек падтрымалі пост-галадоўку пратэстанцкіх вернікаў у Мінску. Сябры мінскай абшчыны пратэстанцкай царквы “Новае жыццё” такім чынам вырашылі абараніць свой малітоўны дом і свае правы. Некалькі гадоў таму абшчына пратэстанцкай царквы “Новае жыццё” набыла на ўскраіне Мінска кароўнік, які належаў калгасу імя Міхаіла Калініна. Знайсці іншы будынак у сталіцы вернікам не ўдалося - гарадскія ўлады адмаўлялі ім у памяш... Болей »
Віка Мароз, якая выхоўвалася ў школе-інтэрнаце ў Вілейцы для дзяцей з праблемамі маўлення й слыху, некалькі год запар у рамках дабрачыннай праграмы прыязджала на летнія канікулы ў Італію. Там яе выхаваннем займалася сямейная пара Алясандра Джуста і Марыя Барначын, якія звярнуліся да беларускіх уладаў з просьбай аб удачарэнні Вікі. Аднак вырашыць гэтае пытанне цягам гадоў не ўдавалася з-за бюракратычных перашкодаў. Гэтым разам Алясандра ... Болей »
Такія звесткі прывялі незалежныя сацыёлагі, якія пыталіся ў грамадзян ці чулі яны пра тое, што экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна пасадзілі ў турму на пяць з паловай гадоў? У чым прычына няведання? У замоўчванні прысуду з боку афіцыйнай улады? У слабасці незалежных СМІ? Можа быць, у неміласэрнасці і абыякавасці беларускага грамадства? Ці ў тым, што і не павінны мы гэтага ведаць? Усё пазнаецца ў параўнанні. Уявіце са... Болей »
Мінская міліцыя змагаецца ўжо не толькі супраць свечак, але і супраць усмешак. У выходныя дні, 16-18-га верасня Кастрычніцкая плошча ў цэнтры Мінска зноў на кароткі час апынулася ў цэнтры ўвагі. У суботу ўвечары маладыя людзі спрабавалі запаліць на бруку свечкі ў знак салідарнасці са зніклымі і арыштаванымі палітыкамі. Апранутыя ў цывільнае супрацоўнікі праваахоўчых органаў збівалі свечкі нагамі. Потым міліцыя пачала выціскаць удзельнік... Болей »
У ноч на 10 верасня ў электрычцы Мінск — Пухавічы адбылося масавае пабоішча. Разагрэтыя алкаголем на сталічным свяце горада маладыя людзі пачалі збіваць адны адных і ўсіх, хто быў побач, а ў дадатак засыпалі электрычку камянямі, павыкрышыўшы ў ёй шыбы. Дзяўчыне з Мар’інай Горкі камень патрапіў у твар, разарваў губу і выбіў зубы. Лекары наклалі ёй швы, але яна дагэ-туль не можа ачуняць. Патруль у складзе двух міліцыянтаў нічога проціпаст... Болей »
Сёлета 1 верасня кожны вучань першакласнік атрымаў падарунак — кнігу пра Беларусь. Шыкоўна выдадзеная кніга багата ілюстраваная здымкамі, на якіх можна бачыць Аляксандра Лукашэнку ў форме галоўнакамандуючага, у форме хакеіста з нумарам “1” і ў іншых абліччах і позах. Шасцігадовыя дзеткі могуць даведацца з выдання пра дасягненні Беларусі ў розных галінах пад кіраўніцтвам першага прэзідэнта — у тым ліку, у спорце і шоўбізнесе(!). Кніга, з... Болей »
Гісторыя з высяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў з Дома літаратара ў Мінску цягнецца ўжо некалькі гадоў і сёння набліжаецца да лагічнага завяршэння. Няма сумневу, што наступным крокам у змаганні прэзідэнта з пісьменнікамі стане ліквідацыя Саюза на падставе страты юрыдычнага адраса. У чым логіка гэтай барацьбы, у чым яе сэнс і рацыянальнае зерне, а ўрэшце - у чым карысць ад ліквідацыі найстарэйшай творчай арганізацыі Беларусі? Болей »
Столькі новых даражэзных “мерсаў” і “лексусаў”, колькі ездзіць сёння пад беларускімі нумарамі па вуліцах сацыялістычнага Мінска, вы не пабачыце ані ў буржуазнай Варшаве, ані ў капіталістычных Рызе і Вільні. Капіталісты - людзі рацыянальныя, яны ведаюць, што ўкладаць у аўтамабіль больш за $30 тысяч - гэта ўжо “панты”, грошы, выкінутыя на вецер дзеля пустога шыку. Гэта як унітаз з золата. Але гаворка пра іншае: адкуль у сённяшняй небагата... Болей »
14 гадоў таму мы выпусьцілі ў сьвет першы нумар “Свабоды”. Яе магутны ўзьлёт, выхад у лідэры беларускай мэдыя-прасторы скончыўся прыкрым падзеньнем. Гісторыя мела нешчасьлівы канец, адбіты ў чалавечых лёсах. Але канец газэты ня мог стаць канцом свабоды. Таму “Свабода”, зь якой у 1902-м пачалася сучасная Беларусь, і “Свабода”, зь якой у 1991-м Беларусь стала незалежнай краінай, — выходзіць зноў. Сёньня рабіць гэта шматкроць цяжэй ва ўсіх... Болей »
Выспа - зборнік прозы Міры Лукшы, які сабраў пад адной вокладкай апавяданні пра жыхароў прыпушчанскіх вёсак, пра іх лёсы, іх пачуцці, перажыванні. Кніга насамрэч пра смерць, пра паміранне. Часам гэта паміранне людзей, часам – пачуццяў, мараў, спадзяванняў і, нават, ідэі. Але, як аказваецца, ідэя застаецца несмяротнай. Просты вясковы побыт, апісаны аўтаркай, стварае настальгічны настрой, бо відавочна тое, што губляем, спяшаючыся паспець ... Болей »